Эканоміка1010

У Віцебску страйкуюць прадпрымальнікі ФОТА, ВІДЭА

На рынках і ў гандлёвых цэнтрах Віцебска сёньня бязлюдна: прадпрымальнікі, якія гандлююць прамысловымі таварамі, не выйшлі на працу.

Такім чынам яны пратэстуюць супраць патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, які лічаць чарговым вымаганнем грошай у дзяржаўны бюджэт. Сваю акцыю пратэсту віцебскія прадпрымальнікі называюць «аднадзённым папераджальным спыненнем працы», але не выключаюць, што з 1 ліпеня працу давядзецца спыніць увогуле.

Паводле дадзеных карэспандэнта «НН», рынак «Смаленскі» зачынены на 95%, гандлёвыя цэнтры «Эвіком» — на 90%, «Кантынент» — на 50%, «Беларусь» — на 40%, рынак у Лепелі — на 40%, у Магілёве — на 10%.

«З 1 ліпеня мы фактычна будзем вымушаныя зачыніцца. Мы нават не зможам прадаваць рэшткі, якія прывезлі некалькі год таму: на іх зараз патрабуюць дакументы, якія раней былі непатрэбныя. Мы плоцім падатак, у 4 разы большы за базавую стаўку для прадпрымальнікаў, таму што прывозім імпарт і таму, што можам прывозіць тавар без суправаджальных дакументау.

Але зараз з нас патрабуюць гэтыя дакументы, а тавары мы возім з Расіі — які гэта імпарт, калі мы у адзінай эканамічнай прасторы, у Мытным саюзе? Да таго ж, у нас патрабуюць дакументы, якіх няма ў расійскіх прадпрымальнікаў, яны проста не могуць нам іх даць. Няўжо нельга ўніфікаваць заканадаўства у краінах Мытнага саюза? Так працаваць немагчыма!» — кажа Ірына Яскевіч, старшыня арганізацыйнай групы па стварэнні незалежнага прафсаюза прадпрымальнікаў «Разам».

 

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць