Свет1515

Пуцін склікаў Раду бяспекі РФ па сітуацыі ва Украіне 

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у аўторак склікаў пасяджэнне Савета бяспекі па сітуацыі ва Украіне.

Як паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, прэзідэнт РФ правёў аператыўнае нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі Расіі, на сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ва Украіне і падрыхтоўка «каспійскага саміту».

Паводле яго слоў, у нарадзе прынялі ўдзел спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў, кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, кіраўнік МУС Уладзімір Калакольцаў, міністр абароны Сяргей Шайгу, дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік СЗР Міхаіл Фрадкоў, намеснік сакратара Савета бяспекі Рашыд Нургаліеў, член Савета бяспекі Барыс Грызлоў.

«У ходзе нарады абмяркоўваліся розныя аспекты падрыхтоўкі чацвёртага саміту прыкаспійскіх дзяржаў. Акрамя таго, адбылося дэталёвае абмеркаванне сітуацыі на Украіне, якая імкліва пагаршаецца пасля таго, як прэзідэнт Парашэнка аддаў загад аб выхадзе з рэжыму спынення агню», — сказаў Пяскоў.

Як вядома, у аўторак Пуцін падчас выступу на нарадзе паслоў у Маскве заявіў пра безвыніковасць перамоваў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Згаданы ж на нарадзе Саміт кіраўнікоў прыкаспійскіх дзяржаў пройдзе восенню ў Астрахані і будзе прысвечаны пытанню прававога статусу Каспія. Гэта пытанне стала актуальным пасля распаду СССР, калі з'яўленне новых суб'ектаў міжнароднага права — дзяржаў Азербайджан, Казахстан і Туркменістан — паставіла пытанне аб размежаванні Каспія ўжо паміж пяццю краінамі. Складанасць вызначэння статусу Каспія звязаная, у прыватнасці, з прызнаннем яго возерам або морам, размежаванне якіх рэгулюецца рознымі палажэннямі міжнароднага права. Перамоўны працэс па ўсталяванні новага прававога статусу працягваецца да гэтага часу.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны38

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць