Грамадства33

Апазіцыянеру, які трымаў галадоўку на Акрэсціна, выставілі рахунак за харчаванне

Гомельскаму актывісту Юрыю Рубцова, які падчас 25-сутачнага зняволення ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў трымаў галадоўку, выстаўлены рахунак за харчаванне ў памеры 1 млн. 650 тыс. рублёў, паведаміў праваабарончы інтэрнэт-рэсурс «Гомельская вясна». Рубцоў звярнуўся са скаргай у суд Маскоўскага раёна сталіцы.

«Заяўляю, што ў першы ж дзень я падаў на імя начальніка заяву аб аб'яўленні галадоўкі, ежу я не прымаў да заканчэння тэрміну арышту,

адпаведна, прад'яўленне мне да выплаты рахунку я расцэньваю як здзек з боку супрацоўнікаў міліцыі», - напісаў у суд гамяльчанін.

Акрамя таго, Рубцоў чарга суд патрабуе ад міліцыі вярнуць яму майку з надпісамі «Лукашэнка, сыходзь» і «Арыштуйце мяне. Я супраць Лукашэнкі!»

«26 красавіка, я быў затрыманы ў Савецкім раёне Мінска супрацоўнікамі міліцыі, якія прымусова, супраць маёй волі, знялі футболку з надпісамі палітычнага характару, якая была канфіскавана ў мяне без складання якіх-небудзь працэсуальных дакументаў», - заявіў актывіст.

Рубцоў быў затрыманы 26 красавіка падчас «Чарнобыльскага шляху». 28 красавіка яго прывезлі ў суд без майкі, распранутага да пояса, дзе асудзілі на 25 сутак адміністрацыйнага арышту.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень117

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Уводзіцца адміністрацыйная адказнасць для аператараў за дрэнную сотавую сувязь1

«Уся турма ўвосені 2023 года чула, як працавалі над Дзядком»5

Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў: Карыстайцеся, калі ласка, сховішчамі. Я вас вельмі прашу, вельмі5

Мінчанка вяртаецца на радзіму пасля 23 гадоў жыцця ў ЗША. Бо дзяцей хоча нараджаць толькі тут — каб былі рускамоўнымі62

У расійскай Пензе прайшлі масавыя аблавы на мужчын, якія не сталі на вайсковы ўлік12

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень117

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць