Эканоміка

Рэактарнае аддзяленне Беларускай АЭС будзе ўзведзена дакладна ў тэрмін

Рэактарнае аддзяленне Беларускай АЭС будзе ўзведзена дакладна ў тэрмін, паведамілі ва ўпраўленні камунікацый аб'яднанай кампаніі ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «Атамбудэкспарт».

Цяпер на пляцоўцы працуюць 2783 чалавекі. За астатнія да канца года месяцы субпадрадным арганізацыям неабходна выканаць 39 працэнтаў ад запланаванага гадавога плана асваення капітальных укладанняў 2014-га. План верасня самы вялікі ў бягучым годзе.

У жніўні будаўніцтва АЭС перайшло на надземную стадыю будаўніцтва. На першым энергаблоке БелАЭС 29 жніўня ў праектнае палажэнне быў устаноўлены першы ўзбуйняльны мантажны блок (УБМ) унутранай ахоўнай абалонкі (УАА) з адзнакі «мінус 1,250» (1,25 м ніжэй за нулявую адзнаку) да «плюс 9,400» (9,4 м вышэй за нулявую адзнаку) будынка рэактара першага энергаблока. Пры гэтым 11 верасня ўсе работы па мантажы блока на гэтай адзнацы завершаны ў поўным аб'ёме. Усяго ўстаноўлена 12 узбуйняльных мантажных блокаў.

Унутраная ахоўная абалонка будуецца метадам узбуйняльнага мантажу, які дасць магчымасць узвесці рэактарнае аддзяленне якасна і ў тэрмін. Мантаж УБМ першага блока УАА быў выкананы дакладна па графіку.

У Беларусі будуць пабудаваны два энергаблокі сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «АБЭ».

Прадугледжана, што Беларуская АЭС будзе ўзводзіцца на ўмовах поўнай адказнасці генеральнага падрадчыка. Для будаўніцтва першай Беларускай АЭС выбраны праект «АЭС-2006» ААТ «Санкт-Пецярбургскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут «Атамэнергапраект». Для размяшчэння станцыі вызначана Астравецкая пляцоўка ў Гродзенскай вобласці.

Праект Беларускай АЭС адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ, вызначаецца павышанымі характарыстыкамі бяспекі і тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі.

Аб'яднаная кампанія ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «АБЭ» з'яўляецца адным з лідараў сусветнага атамнага інжынірынгавага бізнесу і займае 31 працэнт глабальнага рынку будаўніцтва АЭС. Прадстаўніцтвы і аперацыйныя офісы кампаніі дзейнічаюць на тэрыторыі 15 краін, амаль 80 працэнтаў партфеля заказаў кампаніі прыпадае на праекты за мяжой

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць