Музыка11

The Toobes хоча спяваць па-беларуску

Ангельскамоўны гурт з Мінска саспеў да запісу песні на беларускай мове.

Пра сваё жаданне запісаць песню па-беларуску The Toobes паведамілі падчас свайго сумеснага канцэрту з Akute ў PrimeHall. У слухачоў меркаваньні адносна сур’ёзнасьці гэтага намеру разыйшліся, таму Tuzin.fm спраўдзіў інфармацыю ў дырэктара гурта Вячаслава Ламакіна. І той пацьвердзіў, што музыкі на поўным сур’ёзе разважаюць наконт таго, каб спець па-беларуску. Разглядаўся варыянт пераспяваць нешта з «Песняроў», але ў выніку ад яго адмовіліся. «Мы – аўтэнтычныя, таму не хочам як ва ўсіх. Маем песню з трэцяга альбому, якую Стас хацеў бы заспяваць па-беларуску. Але да гэтага трэба прыйсці. Я буду гэтае пытаньне лабіраваць», – зазначыў Вячаслаў.

Зь яго слоў, The Toobes падчас працы над сваім альбомам Road To The Big Time перажыў няпростую сытуацыю, звязаную з рознымі поглядамі на развіцьцё гурту. Не абыйшлося без канфліктаў, у выніку чаго адбыліся зьмены ў складзе. На дадзены момант непаразуменьняў нібы няма, і музыкі гатовыя думаць наконт далейшых крокаў, піша Tuzin.fm.

У 2010-м, у час уручэння ўзнагародаў Experty.by лідар The Toobes Стас Ламакін адмовіўся разумець па-беларуску: «Мне неприятно: вы говорите по-белорусски, мы по-русски. Мы на разных языках говорим. Мне это неприятно». З таго часу, бачым, адбылася эвалюцыя поглядаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

Відаць дым каля «Інтэграла» ў Мінску ФОТА11

Баранавічы па цікавасці для турыстаў значна абагналі Нясвіж. Але толькі па адным паказчыку5

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома13

Польшча правярае атрыманае ад Беларусі папярэджанне аб магчымым тэракце3

Палітвязня, якога збілі да інваліднасці, прымушаюць працаваць у калоніі і змяшчаюць у ШІЗА1

Дзве галоўныя веламагістралі Мінска звяжуць праз «Паўночны Бераг»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя12

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць