Улада1818

Лукашэнка: У беларуска-расійскіх адносінах шмат што трэба вырашаць

У адносінах Беларусі і Расіі з'явілася шмат тэм, якія трэба вырашаць, заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 снежня на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца ў канцы снежня ў Маскве. Бакі абмеркавалі тэмы, якія будуць вынесеныя на разгляд на вышэйшым узроўні. Дакладная дата правядзення пасяджэння пакуль не вызначана. 

«Я не хачу ўтойваць гэта ад грамадскасці — у нас узнікла некаторае рознагалоссе ў сувязі з прапановай, так мяркую, расійскага боку, аб тым, каб 23 снежня правесці ўсё ў адзін дзень — АДКБ, Еўразійскі эканамічны саюз, Вышэйшы Дзяржаўны Савет і гэтак далей і да таго падобнае. Калі праводзіць, то трэба рабіць гэта грунтоўна.

Мы і так ужо перад людзьмі і ў Расіі, і ў Беларусі не вельмі прыстойна выглядаем з фарміраваннем паўнацэннай Саюзнай дзяржавы, а яшчэ ў фармалізм ператвараць наша мерапрыемства, напэўна, будзе няправільна»,

— лічыць Аляксандр Лукашэнка. 

Ён адзначыў, што хацеў бы пачуць пункт гледжання Рыгора Рапоты як дзяржсакратара па гэтых пытаннях. «Тым больш што (Вы гэта ведаеце, дзякуй, што бераце ўдзел у вырашэнні гэтых пытанняў) з'явілася шмат тэм, якія трэба вырашаць, у беларуска-расійскіх адносінах. Самыя цесныя адносіны дзвюх дзяржаў, двух народаў, і мы сёння вымушаныя канстатаваць, што мы ствараем праблемы на роўным месцы, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. —

Мне здаецца, расіянам няма ў чым нас папракнуць, мы робім усё, як мы дамовіліся». 

Адносна тэмы паставак беларускай прадукцыі ў Расію Лукашэнка падкрэсліў: «Вы нас папрасілі паставіць вось гэтыя аб'ёмы малочных і мясных прадуктаў, рыбы і гэтак далей, усё распісалі. Дык яшчэ гэтыя квоты не выбраныя, мы яшчэ не паставілі гэтыя аб'ёмы. Што ж нас папракаць, што мы ўжо занадта перакармілі вас, расіян. І потым, гэта наогул не салідна. Мы вось на гэтую тэму мала звяртаем увагу, але гэта не значыць, што яна не існуе. Гэта не тое што нядобрасумленная канкурэнцыя, гэта наогул наш брат родны (расіяне), ён жа не проста не пускае нашу прадукцыю — стварае ёй антырэкламу, заяўляючы пра тое, што яна небяспечная і яшчэ там чагосьці. Вы, як чалавек, які пастаянна купляе беларускае, скажыце: у чым небяспека нашай прадукцыі? Бо мы на парадак вышэйшыя ў гэтых пытаннях за расіян. Дык трэба ў Расіі паглядзець, якая бяспека вырабленых у іх прадуктаў». 

Лукашэнка канстатаваў, што ў Беларусі захавалі савецкія ДАСТы, узмацнілі іх жорсткасць.

«Расія даўно ўжо забылася, што такое ДАСТы, там нейкія ТА, тэхнічныя рэгламенты ці ўмовы.

Ясна, што кожны для сябе іх стварае. Але і потым, на паліцах ляжаць розныя прадукты — з Еўропы, Амерыкі, Расіі, Казахстана і Беларусі. Хай расіяне разбіраюцца, што купляць. Мы — за гэтую канкурэнцыю, нам і ў гэтым адмаўляюць». 

«Таму назапасілася шмат праблем, якія сёння трэба вырашаць. І ўзяць у адзін дзень правесці мерапрыемствы — проста ўсё ў кучу скамечым і вынікаў не атрымаем», — лічыць кіраўнік дзяржавы. 

Ён выказаўся за адкрыты дыялог з расійскім бокам па ўсіх пытаннях:

«Цямніць нам няма чаго адзін перад адным, цяпер сітуацыя не тая, каб гуляць у нейкія дыпламатычныя гульні, нейкія выкрутасы». 

У сваю чаргу Рыгор Рапота пагадзіўся з Аляксандрам Лукашэнкам, што з'явілася шмат пытанняў, якія трэба грунтоўна абмеркаваць. Дзяржсакратар адзначыў: «Ёсць аб чым гаварыць, і трэба хутка знаходзіць рашэнні і здымаць гэту напружанасць. Ёсць шэраг іншых пытанняў, якія патрабуюць сістэмнага падыходу і адкрытага дыялогу». 

Каментары18

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы24

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

У Расіі пачалі збіраць асаблівыя BMW X6. Дылеры адмаўляюцца браць гэты канструктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць