Тарыфная стаўка першага разраду павышаецца ў Беларусі з лютага і з сакавіка 2015 года.
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №109 ад 18 лютага 2015 года.
Для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўненыя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, тарыфная стаўка першага разраду ўстаноўлена з 1 лютага ў памеры Br277 тыс., з 1 сакавіка — у памеры Br292 тыс.
Каментары