Улада66

У Беларусі выдзеляць сродкі на сістэмнае абнаўленне армейскага арсенала

У Беларусі выдзеляць сродкі на сістэмнае абнаўленне армейскага арсенала. Аб гэтым сёння заявіўАляксандр Лукашэнка, выступаючы перад камандным складам Узброеных Сіл,.

Кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на пытанні забеспячэння арміі ўзбраеннем і ваеннай тэхнікай: «Наша армія з'яўляецца наследніцай некалі магутнай, перадавой Беларускай ваеннай акругі. Таму асноўныя ўзбраенні нам дасталіся яшчэ з савецкіх часоў. Цяпер неабходна сістэмнае абнаўленне арсенала. Мы сёння прынялі і рашэнні па аб'ёмах, і планы мадэрнізацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі».

«Пераўзбраенне — працэс дарагі, асабліва адносна авіяцыі і сродкаў ППА. Але, разумеючы іх асаблівую значнасць, мы накіравалі ў рамонт у мінулым годзе партыю знішчальнікаў і штурмавікоў, а таксама прынялі рашэнне аб закупцы новых вучэбна-баявых самалётаў Як-130», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, з улікам цяперашніх рэалій у аснову павінна быць пастаўлена рацыянальнае расходаванне ўсіх выдзеленых дзяржавай рэсурсаў.

«Я падтрымаў расходы, якія былі сёння прапанаваны. Але я запатрабаваў ад урада, каб расходаванне кожнага рубля, еўра і долара было праверана. Ніякай карупцыі, расхлябанасці, ніякага перарасходу грашовых сродкаў не павінна быць. Вы ведаеце, у якой сітуацыі сёння знаходзіцца свет і мы ў сувязі з тым, што адбываецца ў Расіі, на асноўных нашых рынках. Лішніх грошай ніколі не было, і цяпер тым больш», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Сэканомленыя сродкі ў выніку аптымізацыі баявога складу і колькасці арміі таксама павінны накіроўвацца выключна на пераўзбраенне войскаў, можа, яшчэ на жыллё (для ваеннаслужачых), а таксама крытычна важныя мерапрыемствы развіцця Узброеных Сіл», — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стаіць задача максімальна падтрымаць існуючы баявы патэнцыял беларускай арміі.

«Запас трываласці ў ваеннай тэхнікі яшчэ далёка не вычарпаны, за выключэннем асобных відаў узбраенняў, — лічыць Лукашэнка. — У пытанні захаванасці тэхнікі і ўзбраення трэба ісці ў нагу з часам і больш актыўна задзейнічаць патэнцыял нашых абаронных прадпрыемстваў. А ад тэхнікі і маёмасці, што выслужылі ўстаноўленыя тэрміны службы, пазбаўляцца па-гаспадарску, атрымліваючы максімальную аддачу. Пры гэтым не спяшайцеся ўсё спісваць і выкідваць».

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць