Аляксандр Шрамко. Дзённік святара1515

Колькі храмаў адчыніў Сталін, а колькі Гітлер

Зараз, бывае, кажуць, што Праваслаўная царква вярнула шмат сваіх храмаў, дзякуючы Сталіну. Зразумела, ведаюць што храмы адчыняліся і пры нямецкай акупацыі, але, здаецца, гэтаму надаецца недастаткова ўвагі. З блогу а. Аляксандра Шрамка

Зараз, бывае, кажуць, што Праваслаўная царква вярнула шмат сваіх храмаў, дзякуючы Сталіну. Зразумела, ведаюць што храмы адчыняліся і пры нямецкай акупацыі, але, здаецца, гэтаму надаецца недастаткова ўвагі. Гэтаму можа быць некалькі прычынаў. Адным няёмка рабіць акцэнт на тым, што нямецкія захопнікі былі лаяльнымі да царквы, а другім вельмі спадручна падаваць справу так, што Праваслаўная царква "сталінская".

Дык вось нядаўна сустрэліся мне дадзеныя (М. В. Шкароўскага) па 40-х гадах, калі адчыняліся храмы.

За 4 гады акупацыі пры нямецкіх уладах было адчынена 9400 храмаў.

Пры Сталіне ў 1943 - 48 гг., калі рэзка зьмянілася палітыка ў дачыненьні да царквы, у Камітэт па справах РПЦ паступіла 20 689 калектыўных заяваў аб адчыненьні 6000 храмаў. Але адчынена было 1270 (каля 20% ад таго, што прасілі, і ў 7,5 разоў менш, чем пры немцах).

Пры гэтым немцы рабілі гэта без усякіх зацягваньняў, а савецкія ўлады звычайна цягнулі 2-3 гады, а калі палітычныя разьлікі Сталіна не апраўдаліся, то пачалі зноў ціснуць на царкву і зачыняць храмы.

А нядаўна на афіцыйным каталіцкім сайце знайшоў яшчэ адзін цікавы статыстычны факт. У 1939 годзе ў савецкай Беларусі дзейнічала толькі 10 касьцёлаў (праўда, без сьвятароў). А як думаеце колькі дзейнічала праваслаўных храмаў? У гэты час ва ўсёй краіне толькі адзін храм захаваўся ў Воршы на могілках, да і то належыў ён абнаўленцам, тагачасным раскольнікам, якіх ГПУ планавала выкарастаць для таго, каб падарваць царкву знутры. Фактычна ў кананічнай Праваслаўнай царкве не засталося ніводнага храму.

Каментары15

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць