Свет88

Баевікі ІД знішчаюць старажытныя помнікі ў Іраку

Групоўка «Ісламская дзяржава» апублікавала пяціхвіліннае відэа, на якім джыхадзісты, узброеныя кавадламі і дрылямі, знішчаюць на поўначы Ірака рэліквіі, якія адносяцца да VII стагоддзя да н.э.

Баевікі ІД, якія захапілі яшчэ ў чэрвені горад Масул, апублікавалі відэа, на якім паказана разбурэнне экспанатаў з музея старажытнасцяў, а таксама знішчэнне статуй на месцы археалагічных раскопак.

На відэа людзі ў чорнай вопратцы скідаюць на падлогу скульптуры і ламаюць іх пры дапамозе кавадлаў і нават электрычнай дрылі.

У прыватнасці, яны руйнуюць адзін з шэдэўраў асірыйскага мастацтва, які адносіцца да IX ст. да н.э — скульптуру крылатага быка з Нінэвіі, які лічыўся бажаством-абаронцам.

Джыхадзісты на відэа называюць гэтыя рэліквіі «ілжывымі ідаламі», якія падлягаюць знішчэнню.

Усе разбураныя скульптуры — сапраўдныя, і іх страта для сусветнай культуры незаменная, кажуць спецыялісты.

«Гэта не толькі культурная спадчына Ірака, гэтыя каштоўнасці належаць усяму свету. Яны неацэнныя, унікальныя. Я не магу паверыць у тое, што такое магло адбыцца», — сказала іракскі археолаг Ламія Гайлані з Інстытута археалогіі ў Лондане.

Баевікі ІД не толькі руйнуюць старажытныя каштоўнасці, але і прадаюць іх на чорным рынку для фінансавання сваіх аперацый.

На тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем «Ісламскай дзяржавы», знаходзіцца каля 2 тысяч археалагічных старажытнасцей. Сярод іх — старажытныя кнігі, якія джыхадзісты знішчаюць, бо тыя «супярэчаць вучэнню ісламу».

У студзені гэтага года джыхадзісты разрабавалі Цэнтральную бібліятэку Масула і бібліятэку Універсітэта Масула. Тысячы кніг былі спаленыя ў велізарным вогнішчы на вачах студэнтаў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш9

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам13

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць