Музыка11

Спеўны конкурс «Заспявай 2.0»: прызавы фонд — 1000 еўра

Партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртанне» і пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» і парталу TUT.BY абвяшчаюць новы сезон конкурсу «Заспявай 2.0» з прызавым фондам 1000 еўра.

Арганізатары конкурсу запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе творчых асобаў ва ўзросце 15-27 гадоў уключна ў дзвюх намінацыях – «Кавер» і «Спяваная паэзія». Для першай трэба паказаць арыгінальны кавер на вядомую песню на беларускай мове. Для другой – пакласці на сваю музыку верш сучаснага беларускага паэта. Ніхто не замінае ўдзельнічаць адразу ў дзвюх намінацыях. «Мы заклікаем адкрыць для сябе беларускі космас, падзяліцца гэтым адкрыццём з астатнімі і атрымаць годны старт з дапамогай нашага конкурсу», – заяўляюць завадатары праекта. У намінацыі «Кавер» ацэньвацца перадусім будзе не адпаведнасць кавер-версіі арыгіналу і нават не столькі вакальныя і тэхнічныя магчымасці выканаўцаў, колькі шырыня творчага мыслення і ступень прасякнутасці абраным спеўным матэрыялам. А ў намінацыі «Спяваная паэзія» будзе звернутая ўвага як на абраны тэкст, так і на яго арыгінальную музычную падачу, на гарманічнае спалучэнне музыкі і слова.

Прызавы фонд конкурсу складзе 1000 еўра разам з прыемнымі бонусамі, а выбіраць пераможцаў у абедзвюх намінацыях будзе журы, куды ўвайшлі музыкі Ігар Варашкевіч («Крама»), Валеры Дайнека («Беларускія Песняры») і Алег Хаменка («Палац»), паэты Адам Глобус і Віталь Рыжкоў, культуролаг Максім Жбанкоў, журналістка Таццяна Заміроўская і прадстаўнікі аргкамітэта конкурсу Павел Бераговіч (кіраўнік фонду «Вяртанне»), Ніна Шыдлоўская (каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі») і Сяргей Будкін (прадзюсар конкурсу, галоўны рэдактар парталу Tuzin.fm).

Заяўкі на конкурс прымаюцца e-mail: [email protected] да 1.05.2015 ўключна, а вынікі будуць абвешчаныя да 14 траўня гэтага года. Усе падрабязнасці пра ўдзел – на сайтах Tuzin.fm і Budzma.by.

Першы конкурс «Заспявай.by» прайшоў у 2014 годзе. Па яго выніках пераможцам быў прызнаны Віталь Варанко, які запісаў песню «Вяртайся» на верш Віталя Рыжкова.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць