Пракуратурай Мінскай вобласці санкцыянавана ўзяцце пад варту генеральнага дырэктара аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў, якое ажыццяўляе дзейнасць у сферы пасажырскіх і іншых перавозак.
Як паведаміў намеснік начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю абласной пракуратуры Ігар Бычко, кіраўнік падазраецца ў тым, што ён, будучы службовай асобай, у 2010—2014 гадах, злоўжываючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі з карыслівай зацікаўленасці, якая праявілася ў імкненні пазбегнуць матэрыяльных затрат, без адпаведнага афармлення і аплаты, бязвыплатна, у працоўны час сістэматычна прыцягваў падначаленых яму работнікаў для ажыццяўлення будаўніча-мантажных і рамонтных работ на ўласных аб'ектах нерухомасці. У выніку прадпрыемству быў нанесены ўрон у буйным памеры.
Апрача таго, гендырэктар абвінавачваецца ва ўчыненні крадзяжоў рознай маёмасці з прадпрыемства, якое ён узначальваў.
Папярэдняе следства па крымінальнай справе праводзіць упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці.
Каментары