Каханне і сэкс6666

Пчолкі і Віні-Пух: эратычны расійскі танец выклікаў ажыятаж і пытанні ВІДЭА

Сёння ў Інтэрнэце актыўна абмяркоўваецца шакуючы выступ школы танца «Крэда» ў Арэнбургу. На справаздачным канцэрце школы, які адбыўся ў канцы студзеня, дзяўчаты паказалі нумар «Пчолкі і Віні-Пух».

Танец пчолак пастаўлены ў папулярным апошнім часам стылі «Твёрк». Стыль гэты увайшоў у моду пасля таго, як на адной з цырымоній MTV падобны танец выканала амерыканская спявачка Майлі Сайрус. У расійскай благасферы асаблівы рэзананс выклікалі касцюмы арэнбургскіх паслядоўніц Майлі Сайрус, паведамляе тэлеканал Дождь.

Пад вечар расійскія СМІ звязаліся з кіраўніком танцавальнай школы Вікторыяй Якавенка, паведамляе Бі-Бі-Сі. Якавенка пацвердзіла, што сярод дзяўчат у касцюмах пчолак былі непаўналетнія, аднак усе яны займаюцца танцамі са згоды бацькоў, для якіх і выступалі ў той вечар.

«Што да шуму, то гэта кірунак танца цяпер вельмі папулярны, і ў сетцы можна знайсці куды больш адкрытыя ролікі», - сказала яна выданню LifeNews.

Яна звярнула ўвагу на тое, што відэа было апублікавана на YouTube без згоды дзяцей і бацькоў, і заклікала асобна праверыць гэты факт.

Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, «пчолкамі» таксама зацікавіліся ў адміністрацыі Арэнбурга і мясцовай пракуратуры.

Акрамя Booty Dance, у Арэнбургскай школе «Крэда» дзяўчат навучаюць брэйкдансу, усходнім і эратычным танцам (Strip Dance). Запісацца ў школу могуць як дзеці, так і дарослыя.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць