Афіша11

Сёння ў Мінску — сустрэча з галоўным прадстаўніком МВФ па Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе Джэймсам Роўфам

Бізнес-клуб Imaguru (Фабрыцыўса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)). 19.00. Уваход вольны.

23 красавіка (чацвер) анлайн-часопіс «Ідэя» арганізуе першае ў Беларусі публічнае мерапрыемства з удзелам Міжнароднага валютнага фонду. Спікер – старшы пастаянны прадстаўнік МВФ па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Джэймс Роўф, які выступіць са справаздачай «25 гадоў пераходу да рынку: посткамуністычная Еўропа і МВФ». 

Джэймс Роўф завітае ў Мінск з Варшавы, дзе ён працуе ў рэгіянальным офісе МВФ, які займаецца эканамічнымі даследаваннямі і аналітыкай па краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, уключна і з Беларуссю. Спадар Роўф прэзентуе справаздачу МВФ «25 гадоў пераходу да рынку: посткамуністычная Еўропа і МВФ». У прыватнасці, ён спыніцца на гісторыі эканамічнага развіцця краінаў былога сацыялістычнага лагера ў 90-ыя гады і распавядзе пра тыя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца цяпер. 

Чаму адны краіны дабіліся вялікіх поспехаў, а іншыя – не? Якія праблемы ёсць сёння ў эканоміцы Беларусі і як навучыцца іх вырашаць на прыкладах суседзяў? Ці ёсць у Беларусі перспектывы на еўрапейскім рынку? Як «сацыяльнасць» дзяржавы можа дрэнна ўплываць на эканамічны рост? Чаму Беларусь – апошняя посткамуністычная краіна, якая не скончыла прыватызацыю, і ці гэта так дрэнна? Як МВФ дапамагае Беларусі? Аб гэтым спадар Роўф неўзабаве распавядзе на сустрэчы.

Узяць удзел у спатканні запрашаюцца беларускія аналітыкі, даследчыкі, выкладчыкі, прадстаўнікі экспертных колаў, ураду, медыяў, дыпламаты, а таксама зацікаўленая грамадскасць.

Група ў «Фэйсбуку».

Група ва «УКантакце»

Сустрэча пройдзе 19:00-20:30 у бізнес-клубе Imaguru (Фабрыцыўса 4 (ст.м. Інстытут Культуры)). Уваход вольны.

Аб спікеры

Джэймс Роўф (James Roaf) - старшы прадстаўнік МВФ па Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Працуе ў МВФ 17 гадоў, у мінулым займаў пасаду старшыні аднаго з аддзелаў дэпартамента стратэгіі, палітыкі і перагляда МВФ (Division Chief at Strategy, Policy, and Review Department), яшчэ раней быў прадстаўніком МВФ у Балгарыі. У асноўным займаецца эканамічнымі даследваннямі, але, паміж іншым, з’яўляецца аўтарам справаздачы «Карупцыя ў Расіі», якую ён напісаў яшчэ ў 2000 годзе. Цяпер жыве ў Варшаве.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць