Улада3232

Беларусь прапанавала ўвесьці мараторый на «Карту паляка»

МЗС: «Рэалізацыя закону ў яго цяперашняй рэдакцыі здольна сур’ёзна дэстабілізаваць міжнацыянальныя адносіны ў нашай краіне».

Беларусь прапанавала ўвесці мараторый на прымяненне закона «Картка паляка» адносна беларускіх грамадзян. Аб гэтым было заяўлена 7лютага на беларуска‑польскіх кансультацыях у Міністэрстве замежных спраў Беларусі, паведаміў БЕЛТА прэс‑сакратар МЗС Андрэй Папоў.

Паводле яго слоў, беларускі бок выказаў сур’ёзную заклапочанасць у сувязі з тым, што гэты закон, які непасрэдна закранае інтарэсы некаторых катэгорый грамадзян Рэспублікі Беларусь, быў прыняты ў Польшчы без якіх‑небудзь папярэдніх кансультацый з нашай дзяржавай. Пры гэтым, падкрэсліў Андрэй Папоў, прапановы аб правядзенні такіх кансультацый неаднаразова выказваліся беларускім бокам.

Рэспубліка Беларусь асобна акцэнтавала ўвагу польскага боку на тым, што рэалізацыя закона ў яго цяперашняй рэдакцыі здольна сур’ёзна дэстабілізаваць міжнацыянальныя адносіны ў нашай краіне, выклікаць напружанасць у беларускім грамадстве, парушыць яго стабільнасць і спарадзіць недавер паміж беларускімі грамадзянамі розных нацыянальнасцей. Для пераводу дыялога ў канструктыўнае рэчышча беларускі бок прапанаваў польскім калегам выйсці з сумесным зваротам у кампетэнтныя міжнародныя структуры, уключаючы Венецыянскую камісію Савета Еўропы, з просьбай аб правядзенні незалежнай юрыдычнай экспертызы закона «Картка паляка» на прадмет яго адпаведнасці міжнародным нормам. Да атрымання такога заключэння Беларусь прапанавала ўвесці мараторый на прымяненне закона. Беларускі бок запрасіў Польшчу да прадаўжэння дыялога па гэтым пытанні і выказаў надзею, што польскі бок прыме выказаныя прапановы.

На кансультацыях беларускі бок засяродзіў таксама ўвагу польскіх калег на праблемах, з якімі сутыкаюцца грамадзяне нашай краіны пры звароце па візы ў консульскія ўстановы Польшчы пасля яе ўступлення ў зону дзеяння Шэнгенскага пагаднення. Гэта датычыцца і невыканання ўзгодненых тэрмінаў разгляду візавых заявак, наяўнасці адмоў у выдачы віз, чэргаў каля консульскіх устаноў Польшчы.

Бакі абмяняліся праектамі пагадненняў аб спрошчаным парадку перасячэння граніцы жыхарамі прыгранічных раёнаў дзвюх краін, што павінна аблягчыць трансгранічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Польшчай, паведаміў Андрэй Папоў.

БЕЛТА

Каментары32

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну7

У клубным доме на Язмінавай прадаюць выдатную чатырохпакаёўку

Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е24

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць