Улада

Лукашэнка — Сі Цзіньпіню: Мы зробім усё, каб вы ніколі не пашкадавалі, што прыехалі ў Беларусь

Беларусь зробіць усё, каб Кітай мог эфектыўна прасоўваць свае інтарэсы ў Еўропе, заявіў Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы сёння ў Мінску беларуска-кітайскі міжрэгіянальны бізнес-форум.

«Мы зробім усё, каб вы ніколі не пашкадавалі, што прыехалі ў нашу краіну. Зробім усё неабходнае, каб вы маглі эфектыўным чынам прасоўваць свае інтарэсы ў Еўропе», — падкрэсліў ён, звяртаючыся да старшыні КНР Сі Цзіньпіню, які таксама прысутнічаў на цырымоніі адкрыцця.

Паводле слоў Лукашэнкі, галоўная задача форуму — напоўніць канкрэтным зместам стратэгічнае партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем.

«У рэгіянальным узаемадзеянні, у першую чаргу, патрэбна рэалізацыя інвестыцыйных праектаў у самых розных галінах. У цяперашні час у Беларусі дзейнічаюць унікальныя ўмовы інвеставання. Кітай зможа скарыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза. Кітайскі бізнес можа пераканацца, што працаваць у Беларусі выгадна», — сказаў беларускі кіраўнік.

«Тое, што сюды прыехалі сотні кітайскіх бізнесменаў, - гэта вялікі знак для нашай краіны, і мы ім павінны скарыстацца», - дадаў Лукашэнка.

Сі Цзіньпінь у сваю чаргу адзначыў, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем разгортваецца «дынамічна і грунтоўна». «Паскоранымі тэмпамі разгортваецца тэхнічнае супрацоўніцтва дзвюх краін. Гэтыя вынікі даліся нялёгка, бо яны дасягнуты ва ўмовах cусветнай эканомікі, якая дагэтуль не аднавілася. Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва мае велізарны патэнцыял», — мяркуе старшыня КНР.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць