Аўто22

Аўтар New York Times рэкамендаваў захоўваць ключы ад новых машын у маразілцы

Альбо ў клетцы Фарадэя, каб не мерзлі.

Выява: Gary Hallgren, New York Times

Нік Більтан на старонках The New York Times распавёў пра новы спосаб крадзяжу машын. У небяспецы хіба не ўсе, хто мае электронныя замкі.

Злачынцы навучыліся ўскрываць электронныя замкі новых аўто з дапамогай невялічкай электроннай прылады, выкарыстанне якой можа засвоіць і падлетак.

У раёне Лос-Анжэлеса, дзе жыве Більтан, адбылося некалькі загадкавых угонаў: злачынцы не пакінулі ніякіх слядоў фізічных узаемадзеянняў з аўто. Усе машыны былі з электроннымі замкамі.

Сам Більтан быў сведкам трох спроб угону яго Toyota Prius 2013 года. Апошнюю спробу ён апісвае так: хлопец і дзяўчына пад’ехалі да машыны на роварах, дзяўчына дастала з заплечніка нейкую чорную каробачку, супакойна адчыніла дзверы і села ў машыну. Аўтару пашчасціла сваечасова гэта заўважыць і выскачыць да машыны, але злачынцы ўцяклі на сваіх роварах.

Ні паліцыя, ні кампанія Toyota не змаглі патлумачыць Більтану, як працуе таямнічая чорная скрыначка.

Але пра падобныя выпадкі, як паказала яго расследаванне, папярэджвала канадская паліцыя і шэраг аўтамабільных выданняў.

Адзін са спосабаў узлому прадугледжваў падбор кода-ключа да электроннага замка праз ноўтбук і радыёперадатчых (так скралі BMW X5 у Дэвіда Бэкхэма). У іншым спосабе апісвалася прылада, што самастойна эмулюе ключ бяспекі, але толькі для BMW (такія збіраюць у Кітаі і Усходняй Еўропе ды прадаюць за 30 даляраў).

Менавіта пад выпадак Більтана не падышоў ніводны. Вырашэнне яму падказаў спецыяліст па бесправадных прыладах Барыс Данеў, заснавальнік кампаніі 3db Technologies. Ён апісаў прыладу, што ўзмацняе сігнал ад электроннага ключа.

Не электронны ключ адмыкае машыну — само аўто шукае ключ паблізу, калі ўладальнік спрабуе адчыніць дзверы. Гаджэт за 15-17 даляраў проста робіць ключ «бліжэйшым» да машыны.

Такія прылады, па словах Данева, вольна прадаюцца ў інтэрнэце. Спецыяліст вядзе перамовы з вытворцамі аўто аб выкарыстанні чыпаў уласнай распрацоўкі, устойлівых да такога ўзлому.

Але пакуль адзін надзейны спосаб абараніць аўто з электронным ключом — схаваць яго ў клетку Фарадэя. У бытавых умовах у яе якасці можа выступіць простая маразілка. Там Більтан і захоўвае свае ключы ад машыны — побач з шакаладным марозівам.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей17

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу29

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

Мінскае «Дынама» таксама прайшло далей у Лізе канферэнцый. І таксама праз серыю пенальці

БАТЭ прабіўся ў другі раўнд Лігі канферэнцый5

БПЦ абавязалі заўсёды згадваць у сваёй назве пра Маскоўскі патрыярхат19

У Краснадарскім краі ўжо 50 дзён шукаюць зніклага беларуса2

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей17

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць