Свет2424

«Спалоханыя, здзіўленыя, вартыя жалю» — апублікаваныя новыя фоты спецназаўцаў ГРУ, захопленых у палон ва Украіне

фота з фэйсбука Маркіяна Лубкіўскага

Калі расіяне зразумелі, што спецназаўцы ГРУ патрапілі ў палон да ўкраінскіх вайскоўцаў, то паспрабавалі іх забіць. Пра гэта ў Брусэлі журналістам заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, піша «Украінская праўда».

З'яўленне расійскіх вайскоўцаў ва ўкраінскім шпіталі кіраўнік МЗС пракаментаваў фразай — «выратаваць ад сваіх».

«Нашы вайскоўцы фактычна цягнулі іх на сваіх плячах, каб выратаваць ім жыццё. Расіяне, калі зразумелі, што тыя ў нашых руках, спрабавалі іх забіць. Гэта выпадак за межамі разумення», — падкрэсліў ён.

Клімкін таксама дадаў, што двое расійскіх афіцэраў са спецыяльнага групоўкі перасеклі ўкраінскую мяжу з канкрэтнай мэтай — здзейсніць тэрарыстычны акт на тэрыторыі Украіны. «І хачу падкрэсліць, што для мяне гэта не толькі палітычны аспект, але і маральны», — дадаў кіраўнік замежнага ведамства.

У той жа час прадстаўнік СБУ па сувязях са СМІ, былы дыпламат Маркіян Лубкіўскі наведаў расійскіх вайскоўцаў у шпіталі, пра што напісаў у сваім фэйсбуку і змясціў свежыя фота.

«Іду з лякарні… Вось такія яны, прадстаўнікі «легендарнага» расійскага спецназу.. капітан Ерафееў і сяржант Аляксандраў…

Спалоханыя, здзіўленыя, вартыя жалю і бездапаможныя …

Толькі сяржанту дактары выратавалі нагу — раніцой трэба было б ужо ампутаваць … Пераліваюць кроў і плазму…

Цяжка разабрацца ва ўласных пачуццях — нейкая сумесь нянавісці і лютасці, шкадавання па нашых ахвярах і нават чалавечай міласэрнасці …

Паспрабаваў датэлефанавацца да родных Аляксандрава — тэлефоны маўчаць. І Расія маўчыць…».

Расія адмаўляе палон сваіх вайскоўцаў. Украіна заяўляе, што спецназаўцы былі захопленыя ў палон каля населенага пункта Шчасце.

У панядзелак прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не мае намеру правяраць чуткі аб затрыманні расійскіх вайскоўцаў на Данбасе«Гэта не тэма адміністрацыі прэзідэнта. Гэтае пытанне трэба адрасаваць не да нас. Неаднаразова казалася і намі, і міністэрствам абароны, што ніякіх расійскіх вайскоўцаў у Данбасе няма», — сказаў Пяскоў.

Каментары24

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць