tass.ru
Былы міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын лічыць, што краіна перажывае поўнамаштабны крызіс, пік якога яшчэ не пройдзены. Як сказаў у інтэрв'ю Інтэрфаксу Кудрын, спад ВУП у другім квартале гэтага года будзе больш, чым у першым.
«Вострая фаза крызісу наперадзе. Спад ВУП у Расіі ў другім квартале 2015 будзе большым, чым у першым. У гэтай сітуацыі казаць, што пік у мінулым, нельга. Хутчэй за ўсё, ён прыйдзецца на другі квартал. Далей, сітуацыя можа выраўнацца і спад спыніцца, але ўсё роўна статыстычна ВУП будзе паказваць падзенне ў параўнанні з аналагічнымі перыядамі мінулага года», — сказаў экс-міністр фінансаў.
Пры гэтым, Кудрын прызнаў, што ўлады прынялі вельмі затратныя, але абсалютна апраўданыя меры па падтрымцы банкаў.
У якасці «ўскладняючых сітуацыю фактараў» Кудрын назваў цану на нафту і сітуацыю ва Украіне.

Каментары