Грамадства

Сёння завяршаецца рэгістрацыя на ЦТ

У Беларусі 1 чэрвеня завяршаецца рэгістрацыя на праходжанне цэнтралізаванага тэставання (ЦТ).

Як паведамлялася, абітурыенты могуць прыйсці ў пункт рэгістрацыі ў адным горадзе, але аформіцца для здачы ЦТ у іншых гарадах. Таксама зарэгістраваць абітурыента можа блізкі сваяк, якому пры сабе трэба мець натарыяльна завераную даверанасць і ксеракопію пашпарта. Аналагічныя дакументы спатрэбяцца для атрымання дакументаў па выніках ЦТ.

Плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу абітурыентаў у ЦТ складае 0,1 базавай велічыні за адзін навучальны прадмет (раней - Br10 тыс.). 

Цэнтралізаванае тэставанне па прадметах запланавана з 14 па 27 чэрвеня. У гэтым годзе ў праграму ўключана кітайская мова.

Папярэдне яе будуць здаваць усяго некалькі чалавек. Прадметы, на якія прыходзіць больш за ўсё абітурыентаў, запланаваны на выхадныя, што звязана з аўдыторным фондам.

У 2015 годзе па рэкамендацыі Міністэрства адукацыі на сайце РІКВ размешчаны дэманстрацыйныя версіі самой спецыфікацыі і дэманстрацыйныя версіі асобных варыянтаў тэставых заданняў для таго, каб у абітурыента была магчымасць атрымаць поўную інфармацыю. Пры гэтым рэпетыцыйнае тэсціраванне цяпер можна прайсці праз інтэрнэт.

З усімі дакументамі, што рэгламентуюць правядзенне ўступнай кампаніі, таксама можна азнаёміцца на партале Міністэрства адукацыі ў рубрыцы «Уступная кампанія 2015».

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць