Музыка

Сяргей Жадан заспявае «Я рок-музыкант» для праекта «Global Reload» 

Знакаміты хіт беларускага року загучыць па-ўкраінску ў межах праекта грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і партала Tuzin.fm.

Рок-зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан з гуртом з Харкава «Собаки в космосі» вырашыў пераспяваць для «Global Reload» знакаміты хіт гурта «Мроя» «Я рок-музыкант» аўтарства Лявона Вольскага і Уладзі Давыдоўскага. «Першапачаткова мы хацелі ўзяць песню з творчасці Лявона і спынілі выбар на гэтым творы, – кажа Сяргей Жадан. – Па-першае, адчулі, што можа атрымацца штосьці цалкам іншае і новае, па-другое, для нас вельмі важная рытмічная падача вакалу. Вось у гэтым выпадку «Я рок-музыкант» цалкам нам пасаваў. У нашым разуменні гэтая песня пра людзей, якія дакладна ведаюць, чаго хочуць, і гатовыя за гэта біцца».

Сэнс праекта «Global Reload» у тым, каб музыкі з розных краінаў свету выканалі песні на словы беларускіх паэтаў на сваёй мове. Амерыканец Карл Фрыерсан, лідар нямецкай групы De Phazz, заспяваў па-ангельску песню на словы Анатоля Сыса, у выкананні гурта Karpatt упершыню па-французску загучаў Уладзімір Караткевіч. А вось лідар «Машины времени» Андрэй Макарэвіч вырашыў заспяваць па-беларуску сваю песню «Снег».

«Я рок-музыкант» пераклаў на ўкраінскую мову сам Сяргей Жадан. Жывая прэм’ера песні адбудзецца падчас першага ў гісторыі «Жадана і сабак» канцэрта ў Мінску 4 чэрвеня ў Jack Club. Пасля выступу музыкі збіраюцца яе запісаць у студыі «Осмос».

Перад канцэртам, у 14.00 у кнігарні «логвінаЎ», адбудзецца «Абед з Жаданом» – аўтограф-сесія ўкраінскага пісьменніка з нагоды выхаду зборніка «Украінскія авіялініі». Кнігу складаюць выбраныя вершы ўкраінскага аўтара ў перакладзе на беларускую Андрэя Хадановіча, а таксама бонус-анталогія «Адзінаццаць сяброў Жадана».

Відэазапрашэнне на канцэрт у Мінску ад «Жадана і сабак»

4.06.2015. 19:00. Сяргей Жадан і «Собаки в космосі». Прэзентацыя альбому «Бийся за неï». Месца: Jack Club (вул.Няміга, 12). Квіткі ў касах і анлайн у аператара Kvitki.by. Цана (папярэдне) — 200 000 руб. (танцпляц), 250 000 руб. (столік). Інфалінія — +375 29 687-20-93.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць