Улада77

Лукашэнка: Спробы ізаляваць Беларусь бесперспектыўныя

БелТА

Спробы ізаляваць Беларусь бесперспектыўныя, пакуль мы маем адносіны з такімі гіганцкімі дзяржавамі, як Індыя. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы.

«Спробы ізаляваць Беларусь, неяк паставіць на месца, націснуць бесперспектыўныя, пакуль мы маем адносіны з такімі гіганцкімі дзяржавамі, як ваша», - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь хацела б больш глыбокіх і шырокіх адносін з Індыяй, тым больш што ў дзвюх краін выдатная гісторыя адносін з часоў Савецкага саюза.

«Мы ніколі не скрывалі гордасці за адносіны з Індыяй, - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы гатовы прайсці свой шлях хутка, эфектыўна, адказна, калі будзе на тое ваша воля, мы вельмі хутка можам узняць нашы і гандлёва-эканамічныя адносіны на нармальны ўзровень, які адпавядае нашым патэнцыялам».

Што датычыцца ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы, дыпламатыі, то ён звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і Індыі ніколі не было негатыўных адносін і праблем. Аляксандр Лукашэнка запэўніў свайго індыйскага калегу, што гэтак будзе і ў далейшым.

«Напярэдадні Вашага візіту ў Беларусь з аднаго і другога боку, як мяне інфармавалі, яшчэ дастаткова скептыкаў адносна паглыблення нашага супрацоўніцтва. Напэўна, будзе правільна, калі мы такіх людзей расчаруем і зробім максімум для таго, каб нашы адносіны былі маштабнымі», - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо не першы раз сустракаецца з Пранабам Мукерджы. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што яго візіты ў Індыю былі вельмі паспяховымі і заклалі аснову двухбаковых адносін.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць