Грамадства88

У Мінску з'явяцца першыя ў рэспубліцы кантактныя заапаркі 

У Мінску ствараецца першая ў рэспубліцы сетка кантактных заапаркаў «Краіна Яноція», жывёл у якіх можна будзе гладзіць, карміць і нават грыміраваць. Незвычайныя ўстановы адкрыюць гэтым летам у гандлёва-забаўляльных цэнтрах «Тытан» і «Цівалі», паведамілі ў камунікацыйным агенцтве АГТ.

kudago.com

«Краіна Яноція» будзе налічваць каля дзесяці ўстаноў у розных месцах Мінска. Афіцыйную цырымонію адкрыцця першых такіх заапаркаў плануецца правесці бліжэй да восені, але працаваць яны пачнуць раней. Так, у ГЗЦ «Тытан» на праспекце Дзяржынскага аматараў жывёл чакаюць у сярэдзіне ліпеня, а ў ГЗЦ «Цівалі» на вуліцы Прытыцкага — у пачатку жніўня.

Плошча кожнага такога заапарка перавысіць 300 кв.м. У вальерах адкрытага тыпу размесцяцца поні, камерунскія козы, авечкі і альпакі. Таксама ўсе жадаючыя змогуць пагладзіць і пакарміць марскіх свінак, трусоў, вавёрак, капібар і малпаў. Сярод жывёл можна будзе ўбачыць янотаў (насух і паласкуноў), кенгуру, лемураў, янотападобных сабак і афрыканскіх вожыкаў. З птушак прапануюць патрымаць у руках качак-мандарынак, пакарміць лебедзяў, дэкаратыўных курэй, хвалістых папугаяў, какарыкаў і амадзінаў.

Усяго ж у кантактным заапарку будзе прадстаўлена каля 30 відаў звяроў і птушак. Каля 90 працэнтаў жывёл можна будзе пагладзіць, пакарміць і пафарбаваць з дапамогай аквагрыму. Асобнае месца ў заапарку выдзеляць для дзіцячай творчасці, дзе дзеці змогуць памаляваць, паўдзельнічаць у розных майстар-класах, паглядзець мультфільмы. Святочную атмасферу створыць аніматар.

Кожны заапарк аформяць у пэўным стылі. Так, у «Тытане» будзе абыграна анімацыя «Сямейка Крудс», што нагадае арэал пражывання першабытнай сям'і, а заапарк у ГЗЦ «Цівалі» ўзновіць пустынны пейзаж.

Асноўнай сваёй аўдыторыяй уладальнікі сеткі называюць дзяцей ва ўзросце ад 3 гадоў, але абяцаюць, што цікавым наведванне заапарка стане і для дарослых. Дарэчы, жывёл можна будзе ўбачыць і па-за ўстановай, напрыклад, на навучальных семінарах у школах і дзіцячых садах. Акрамя таго, у планах — сеансы іпатэрапіі, а таксама дабрачынныя акцыі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі спыніў працу праваабарончы праект Gulagu.net3

«Гэта ўжо перабор». Мінчанка знайшла ў буціку Zara клатч з цвіллю1

Максім Знак зняў свой партрэт з «Варты Святла» ў Вільні2

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму4

Трамп стаў героем мемаў пасля чэмпіёнскага фота зборнай Іспаніі10

Пуціну далажылі пра аднаўленне кантролю над «сухапутным калідорам» у Крым

Пад канец года на ўсходзе Мінска пачнуць будаваць новы буйны жылы раён7

Чаму ў Мінску сохнуць дрэвы і што з гэтым спрабуюць рабіць3

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай4

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць