Грамадства11

100-гадовы патрыёт-стабілізатар — Я.Запруднік пра Антона Шукелойця

19 ліпеня былы старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання Антон Шукелойць святкаваў 100-годдзе. На святочны банкет у Нью-Ёрку сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Святочнае слова сказаў і іншы дзеяч беларускай грамады ў ЗША Янка Запруднік.

Шукаючы метафары для ацэнкі ролі нашага юбіляра ў жыцці амерыканска-беларускай грамады, я падумаў пра гіраскоп. Гіраскоп, нагадаю — гэта прылада, якая служыць для падтрымлівання ў стане раўнавагі розных канструкцыяў: самалётаў, ракетаў, караблёў ды шмат якіх іншых.

Гіраскоп пабудаваны на прынцыпе вярчэння кола. Галоўная ягоная частка — кола, што круціцца вакол свае восі. Гіраскоп, які круціцца, супраціўляецца змену кірунку ягонае восі, ён стабілізуе канструкцыю, у якой з'яўляецца часткай яе. Фізічны закон, паводле якога дзеюць гіраскопы, ведамы з таго, што мы назіраем у космасе. Планеты, прыкладам, круцяцца вакол свае восі, і гэта надае ім стабільнасць.

Вось жа ёсьць свайго роду і людзі-гіраскопы, якія здольныя надаваць стабільнасць грамадзе, у якой жывуць і дзеюць. А стабільнасць у грамадзе патрэбная, бо мы шугаем на хвалях жыцейскага мора й патрабуем людзей-стабілізатараў.

Вось такога стабілізатара я бачыў у асобе спадара Антона Шукелайця. Для яго сэрцавінай нашага грамадскага жыцця былі — як тая вось у гіраскопе – дэмакратычнае права асобы на сваю думку і разам з тым справа свабоды й незалежнасці Бацькаўшчыны-Беларусі.

У імя гэтых двух ідэалаў-прынцыпаў — права мець свой погляд на рэчы і дбаць пра волю Бацькаўшчыны — наш юбіляр садзейнічаў згодзе з людзьмі й паміж людзьмі.

Я блізка супрацоўнічаў з ім на грамадскай ніве, пачынаючы з 1957 года, і магу з поўнай падставай засведчыць ягоны дабрадзейны, стабілізацыйны ўплыў на жыццё нашай грамады.

Так што пра спадара Антона Шукелайця, 100-гадовага патрыёта-дэмакрата, пра ягоную ролю ў гісторыі і сучаснасці я хачу сказаць абагульняльна такімі словамі:

У шматгалосай нашай грамадзе,
дзе не зусім зьнік дух дыктатара,
каб Справу Бацькаўшчыны
не паддаць ліхой бядзе,
ён спраўна выканаў закон Стабілізатара.

Антон Шукелойць, Вітаўт Кіпель і Янка Запруднік, фота Сяргея Трыгубовіча

Каментары1

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць