Свет11

Славенія прызнала незалежнасьць Косава

Славенія стала першай з былых югаслаўскіх рэспублік і 26‑й у сьвеце, хто прызнаў аддзяленьне краю ад Сэрбіі.

Славенія

афіцыйна прызнала незалежнасьць Косава. За такое рашэньне большасьцю галасоў — 57 супраць 4 — выказаліся дэпутаты парлямэнту краіны, якая стала, такім чынам, першай з былых югаслаўскіх рэспублік і 26‑й у сьвеце, хто прызнаў аддзяленьне краю ад Сэрбіі.

«Гэты крок не скіраваны супраць Сэрбіі. Славенія робіць гэта на падставе эўрапейскіх і міжнародных палітычных прынцыпаў», — заявіў у сваім выступе ў парямэнце прэм’ер‑міністар Славеніі Дзімітрый Рупел (Dimitrij Rupel).

Запыт пра прызнаньне незалежнасьці Косава ўрад накіраваў на разгляд дэпутатаў каля двух тыдняў таму. Як адзначаюць назіральнікі, ён выклікаў вялікую заклапочанасьць заканадаўцаў, бо пагражае ўдарыць па эканамічных інтарэсах Любляны ў Сэрбіі, а таксама ў Расеі.

Славенія атрымала незалежнасьць у 1991 годзе пасьля распаду Югаславіі. Сёньня краіна ёсьць сябрам NATO і ЭЗ, дзе ад пачатку году паводле прынцыпу ратацыі займае пост старшыні.

Паводле радыё «Маяк»

Глядзі яшчэ:
Мапа сьвету з пазначэньнем стаўленьня краін да прызнаньня незалежнасьці Косава

Каментары1

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі32

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць