Музыка

Shuma, Super Besse і Mustelide выступяць у Фінляндыі

Shuma

17 кастрычніка на найбуйнейшым у Фінляндыі шоукейс-фестывалі LostInMusic выступяць беларускія праекты Shuma, SuperBesse і Mustelide. Яны стануць першымі прадстаўнікамі Беларусі ў гісторыі гэтага мерапрыемства.

Фестываль Lost In Music адбываецца на клубных пляцоўках горада Тамперэ з 2007 года і паспеў стаць адным з галоўных мерапрыемстваў такога кшталту ў краінах Скандынавіі. Кожны год фэст збірае больш за 15 тысяч гледачоў і больш за 100 артыстаў. Наканцэрты таксама прыходзяць дэлегаты праходзячай у гэтыя ж дні музычнай канферэнцыі Music & Media, на якую прыязджае больш за 500 прадстаўнікоў шоўбізнэсу Фінляндыі і больш за 100 спецыялістаў з дзясяткаў краін Еўропы і свету, у тым ліку шукаючых новыя імёны мэнэджэраў, прадстаўнікоў лэйблаў ды фестываляў.

Беларусь у гэтым годзе ўпершыню прымае ўдзел у абодвух мерапрыемствах. У межах заявачнай кампаніі, якая адбывалася пры падтрымцы праекта Experty.by, арганізатары Lost In Music атрымалі з Беларусі 94 заяўкі. Больш прыйшло толькі з Фінляндыі. Па выніках для выступа ў межах адмысловага беларускага канфэрта-шоўкейса былі абраныя фолк-электроншчыкі Shuma, сінт-рокеры Super Besse ды індзі-электронны праект Mustelide. Апроч выступа іх мэнэджэры будуць мець магчымасць таксама ўзяць удзел у канферэнцыі Music & Media.

– Усе тры артысты сапраўды якасныя і я вельмі хачу іх пабачыць на канцэрце. Я бы сказаў, што беларуская музыка мае вельмі своеасаблівую містыку і меланхолію. Асабліва спадабалася спалучэнне традыцыйнай беларускай музыкі і сучаснага гучання ў Shuma. Мне будзе цікава паглядзець, як на гэтую музыку адрэагуе фінская публіка, – кажа Фенікс Уілама, букінг-агент фестывалю Lost In Music. – У апошнія гады да нас прыязджае ўсё больш цікавых артыстаў з краін Балтыі, таму мы спадзяемся, што і беларуская музыка атрымае тут больш увагі.

Фестываль Lost In Music і канферэнцыя Music & Media адбудуцца з 14 па 17 кастрычніка. Адзіны квіток для гледачоў на ўсе канцэрты чатырох дзён каштуе 28,5 еўра, набыць яго можна на сайце Tiketti.fi.

Праект Experty.by таксама прадстаўляе ў Беларусі шоўкейс-фестывалі MENT Ljubjana (Славенія), куды беларускія артысты могуць падаць заяўку да 14 верасня, і Moscow Music Week, які адбудзецца з 10 да 13 верасня. На яго ад Беларусі поедуць: Navi, Nizkiz, «Большая Медведица», Cherny, Awlnight, Gran+.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць