Грамадства55

«Новаму часу» зноў адмовілі ў распаўсюдзе выдання праз «Белсаюздрук»

Кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук» не мае магчымасці для распаўсюду «Новага Часу» праз сваю сетку і абяцае вярнуцца да гэтага пытання напрыканцы года, – гаворыцца ў адказе прадпрыемства выданню.

31 жніўня пасля шматгадовага перапынку рэдакцыя газеты «Новы Час» зноў звярнулася ў РУП «Белсаюздрук» з просьбай пра заключэнне дамовы на распаўсюд газеты пра гандлёвую сетку прадпрыемства.

– Да гэтага некалькі разоў мы ўжо атрымлівалі адмовы «Белсаюздруку». Але гэтым разам, на хвалі чарговай нібыта лібералізацыі, спадзяваліся, што нарэшце нашы чытачы змогуць набываць нашу газеты праз шапікі, а не праз рэдакцыйную падпіску, – заяўляюць у рэдакцыі недзяржаўнага выдання.

Нягледзячы на гэта, рэдакцыя атрымала чарговы адмоўны адказ.

«Новы Час» – недзяржаўны штотыднёвік, які надае вялікую ўвагу нацыянальнай гістарычнай і культурнай тэматыцы, друкуецца на беларускай мове.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць