Здарэнні1414

Бацька дзяцей, якіх маці ўтапіла ў ванне ў Гомелі, хацеў бы пажыццёвага зняволення для абвінавачанай ФОТА

Фота БелаПАН

14 верасня Гомельскі абласны суд прыняў рашэнне слухаць у закрытым рэжыме крымінальную справу ў дачыненні да 25-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра, якая ўтапіла сваіх дзяцей — двухгадовага сына і 11-месячную дачку. Хадайнічала пра слуханні ў закрытым рэжыме абвінавачаная. 

«Тут будуць абмяркоўвацца пытанні асабістага жыцця, таму я хацела б, каб суд быў закрытым», — папрасіла Аксана. Дзяржаўны абвінаваўца не бачыў неабходнасці слухаць справу ў закрытым рэжыме, пацярпелы, бацька забітых дзяцей, падтрымаў пазіцыю пракурора. 

Дзеянні жанчыны кваліфікаваныя паводле пунктаў 2, 6 і 16 часткі 2 артыкула 139 КК (забойства малалетніх, учыненае з асаблівай жорсткасцю). 

Фота БелаПАН

Да судовага пасяджэння бацька двухгадовага Савелія і 11-месячнай Ангеліны заявіў, што хацеў бы дамагчыся пажыццёвага зняволення для абвінавачанай. Крымінальны кодэкс Беларусі прадугледжвае для жанчын максімальнае пакаранне ў выглядзе 25 гадоў пазбаўлення волі.

«Дваццаць пяць гадоў занадта мала. Хаця яе Бог пакарае, ужо пакараў. Яна вельмі любіла дзяцей, я не разумею, як гэта здарылася. Магчыма, гэтаму спрыялі сацыяльныя службы, якія пагражалі забраць дзяцей у Аксаны за тое, што ў доме было не прыбрана, напрыклад. А як яна магла заўсёды своечасова прыбірацца з двума маленькімі дзецьмі? Яна сама з дзіцячага дома, таму разумела, што там чакае яе дзяцей, калі іх забяруць», — сказаў бацька дзяцей Алег. 

Ён не быў біялагічным бацькам Савелія і Ангеліны, але юрыдычна ўстанавіў бацькоўства.

«Алег пазнаёміўся з ёй, калі Аксана была ўжо цяжарная, яе кінуў хлопец. Яны пачалі сустракацца, і Алег устанавіў бацькоўства над гэтым дзіцем. Яны жылі разам, потым разышліся, і калі Аксана зноў зацяжарала, яна засталася адна, памерла яе цётка, і яны зноў сышліся з Алегам. Так ён юрыдычна лічыўся бацькам дзяцей. Ён дзяцей вельмі любіў, і дагэтуль не можа перажыць гэтае гора», — растлумачыла маці маладога чалавека Любоў Мікалаеўна. Паводле яе слоў, абвінавачаная была вельмі замкнутым чалавекам. Алкаголь не ўжывала, не курыла, дзяцей глядзела. 

Перад судовым пасяджэннем абвінавачаная ўсміхалася, не хавала твар ад фотаапаратаў і відэакамер. 

Фота БелаПАН

Нагадаем, вечарам 7 красавіка жанчына прымала ванну разам з двухгадовым сынам. Кіруючыся раптам узніклай задумай, з мэтай пазбаўлення жыцця, абвінавачаная пагрузіла дзіця ў ваду ў ванне і ўтрымлівала там да наступлення яго смерці.

Затым яна прынесла з пакоя дачку 2014 года нараджэння і ўтапіла яе. Пасля гэтага жанчына прыбрала ў кватэры, дастала целы дзяцей з вады, перанесла ў пакой, апранула іх і патэлефанавала ў міліцыю. 

Паводле заключэння псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, у абвінавачанай у перыяд часу, які адносіцца да ўчынення забойства, дыягнастуецца дыссацыяльнае расстройства асобы. Эксперты ўстанавілі, што ў момант забойства яна не знаходзілася ў стане афекту, магла ўсведамляць фактычны характар сваіх дзеянняў і кіраваць імі. 

Абвінавачаная выхоўвалася ў дзіцячым доме, пасля вучобы ў ПТВ працавала ў ААТ «8 Сакавіка». Шлюб не заключала, расціць дзяцей дапамагаў сужыцель, які ўстанавіў бацькоўства ў дачыненні да хлопчыка і дачкі. Маці з дзецьмі жыла ў сацыяльнай кватэры ў новым мікрараёне Гомеля.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць