Меркаванні22

Жанчына-легенда

Яна пайшла да амбасадара адной з самых магутных дзяржаваў свету. Не стала казаць пра дыктатуру і дэмакратыю, а выдыхнула: «Калі ён памрэ, я памру таксама, бо не змагу без яго жыць». Уладзімер Някляеў — пра Ірыну Казуліну (Сабалеўскую).

Яна пайшла да амбасадара адной з самых магутных дзяржаваў свету. Не стала казаць пра дыктатуру і дэмакратыю, а выдыхнула: «Калі ён памрэ, я памру таксама, бо не змагу без яго жыць». Уладзімер Някляеў — пра Ірыну Казуліну (Сабалеўскую).

Яе муж, палітвязень, аб’явіў галадоўку, патрабуючы, каб пытанне пра ягоную краіну, дзе найпершымі каштоўнасцямі названыя чарка ды скварка, было разгледжана ў Радзе бяспекi ААН. Калі гэтага не станецца, ён дагаладаецца да смерці.

Муж галадаў тыдзень, другі, трэці, чацвёрты, пагроза смерці стала рэальнай. Хтосьці ўгаворваў яго спыніць галадоўку, нехта чакаў, калі ён памрэ.

Ведаючы ягоны характар, яна разумела, што ён сканае, але ад свайго не адступiцца. Трэба было яго ратаваць.

Яна пайшла да амбасадара адной з самых магутных дзяржаваў свету. Не стала казаць пра дыктатуру і дэмакратыю, а выдыхнула: «Калі ён памрэ, я памру таксама, бо не змагу без яго жыць».

Амбасадар адной з самых магутных дзяржаваў свету, мусібыць, ведаў, што такое насамрэч ёсць чалавечыя каштоўнасці. Ён накіраваў свайму ўраду дакумент, у якім абгрунтаваў тэрміновую неабходнасць разгляду ў Радзе бяспекi ААН таго пытання, на якім настойваў палітвязень, што і было зроблена.

Палітвязень спыніў галадоўку.

Жанчыну, якая ўратавала ад смерці свайго каханага, 27 лютага 2008 года пахавалі на могілках у вёсцы Тарасава пад Менскам. З гэтага дня ў нас з’явілася месца, да якога ўсе і кожны, хто кахаў і кахае, можа прынесці кветкі.

Гэта ёсць тое, што можа стаць легендай. А імя жанчыны з гэтай легенды –Ірына Казуліна, да шлюбу – Сабалеўская.

Уладзімер Някляеў,

Готлянд, 8 сакавіка

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць