Усяго патроху44

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы «Дарога»

Успаміны пра доўгую дарогу зь Беларусі, а потым і вяртаньне на Беларусь. Шлях на эміграцыю быў адрозны ад шляху іншых выгнанцаў 1944 г.

Івонка Сурвіла. Дарога. Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2008. — 144 с.: іл.

Успаміны пра доўгую дарогу зь Беларусі, а потым і вяртаньне на Беларусі. Шлях на эміграцыю для сям’і Шыманцоў — восьмы старшыня Рады БНР — нарадзілася ў сям’і Ўладзімера і Эвеліны Шыманцоў — быў адрозны ад шляху іншых выгнанцаў 1944 г.

Шыманцы не жылі ў паваеннай Нямечынне, яны тры гады прабылі ў Даніі, дзе У. Шыманец заснаваў беларускае згуртаваньне, у 1948 г. выехалі ў Францыю, між іншым на запрашэньне прэзыдэнта Міколы Абрамчыка. У 1959 г. Івонка Шыманец узяла шлюб зь Янкам Сурвілам і пераехала да мужа ў Мадрыд. Тут яна цягам шасьці з паловай гадоў дапамагала яму рабіць штодзённыя беларускія перадачы на Нацыянальным радыё.

У 1969 г. Сурвілы пераехалі ў Канаду, дзе пачаўся новы этап жыцьця, які ўключыў у сябе і працу ў Этнакультурнай радзе, і старшынства ў Радзе БНР, а ад канца 1980‑х дапамогу дзеткам — ахвярам Чарнобыльскай трагедыі.

Мэмуары ці не адзіныя з вядомых нам успамінаў кіраўнікоў БНР. Безумоўна, ёсьць успаміны Язэпа Сажыча, але яны ў некалькі разоў меншыя па аб’ёме і ня выцягнулі на асобную кнігу. Ні Мікола Абрамчык, ні Вінцэнт Жук-Грышкевіч успамінаў не пакінулі. Апроч таго, гэта ці ня першыя ўспаміны пра беларускае жыцьцё ў Даніі, Францыі, Гішпаніі.

Кніга добра ілюстравана.

Прэзэнтацыя ўспамінаў Івонкі Сурвілы адбудзецца ў панядзелак 17 сакавіка на ўправе БНФ. Пачатак а 18‑й

Каментары4

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол6

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Расія будуе каля межаў з Нарвегіяй, Фінляндыяй і краінамі Балтыі вайсковыя базы на 115 тысяч салдат7

У Індыі будаўніцтва гіганцкай сонечнай электрастанцыі спыніла рэдкая птушка2

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

У Глыбоцкім раёне 13‑гадовы хлопчык патануў у сажалцы1

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

У Беларусі з'явілася сырнае марожанае з журавінавым пюрэ. Як на смак?

«Чакалі 2 гады. Віза — на 9 дзён». Як беларусы цяпер прабіваюцца ў Еўропу8

У Клімавічы прывезлі васковага Пуціна ФОТАФАКТ18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол6

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць