Свет22

У ЗША спрэчка паміж дзецьмі з-за шчанюка скончылася стральбой

У ЗША 11-гадовы хлопчык стрэліў у дзяўчынку са стрэльбы пасля таго, як дзеці не змаглі падзяліць шчанюка. Ад атрыманых раненняў 8-гадовая Макайла Даер памерла, паведамляе The Washington Post.

Па словах паліцэйскага, хлопчык папрасіў у Макайлы паглядзець на яе шчанюка, але яна адмовілася, пасля чаго злачынец дастаў зброю. Ён адкрыў агонь па дзяўчынцы з акна свайго дома, пакуль тая знаходзілася ў сябе ў двары. Зброя, якая захоўвалася ў шафе без усялякіх замкоў, належала бацьку 11-гадовага стралка.

Калі паліцыя і сведкі прыбылі на месца здарэння, яны пабачылі на зямлі дзяўчынку з куляй у грудзях. Яна была дастаўлена ў бальніцу, аднак дактары не здолелі яе выратаваць.

Дзеці вучыліся ў адной школе. Маці загінулай заявіла, што раней яна скардзілася дырэктару на тое, што 11-гадовы стралок пастаянна дражніў яе дачку. «Калі мы толькі пераехалі сюды, ён увесь час здзекаваўся з Макайлы», — сказала яна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

У Вілейскім раёне адкапалі сляды ўзброенага канфлікту сярэдзіны І тысячагоддзя

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць