На дарогах Беларусі да 20 красавіка абмежавалі рух для перагружаных аўтамабіляў.

Максымальна дапушчальная нагрузка на забароненых участках не павінна будзе перавышаць 9 тон на адзіночную вось. Часовыя абмежаваньні зьвязаны з пераўвільгатненьнем трас і прадоўжацца да 20 красавіка.
Па словах спэцыялістаў Белаўтадара, за гэты час дарожнае пакрыцьцё прыйдзе ў належны стан і будзе гатова да вялікіх нагрузак. Сэзонныя абмежаваньні не крануць міжнародных трас, якія забясьпечваюць транзыт, а таксама ня будуць распаўсюджвацца на пасажырскія перавозкі, транспарціроўку лекавых сродкаў, жывёлін, расьлін і паліва.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары