Беларуская блаґасфера

Тату, пірсінг і кефір!

Знаёмы скардзіцца, што сына паклалі ў лякарню, прызыўная камісія накіравала на абследаванне ў Навінкі, рэспубліканскаю псіхіятрычную клініку: «Толькі таму, што ў сына пірсінг і тату. — расказваў мужчына»… Піша ў сваім блоґу Міраслаў Адамчык.

Пад чырвонае іспанскае віно добра заводзіць лёгкую гутарку. Летась у Барселоне пад фужэр віна і добры настрой пазнаёміўся з парай байкераў. Разгаварыліся, жывем у адным гатэлі. Мужчынам каля пяцідзесяці, галовы выстрыжаны паўбоксам, толькі чубчыкі натапыраныя тырчыць па панкаўскай модзе, апранутыя ў чорныя рокерскія транты, і зататуіраваныя з пят да галавы, на плячах кітайскія драконы, на руках усходнія арнаменты, здавалася, жывога месца не засталося, спрэс — тату. Байкеры аказаліся швейцарцамі, Штэфан і Юзэф і , да таго ж, парай геяў, прыемныя і ветлівыя людзі, любяць падарожнічаюць па Еўропе на чорных Харлеях.

Штэфан працягнуў мне візітку.

— «Доктар медыцыны, нейрахірург», ну, ўразілі!

Юзэф патлумачыў, што Штэфан выдатны хірург і робіць складаны аперацыі на мозгу.

Я спытаў, ці не баяцца пацыенты, калі бачаць ягоныя тату.

— Не, так апранаюся і зашпіляюся на ўсе гузікі, што тату не відаць. — Швейцарац зрабіў сур’ёзны выраз твару і паказаў, як зашпіляе каўнер і манжэткі кашулі, а потым па дзіцячы весела зарагатаў.

— Нейрахірург у Швейцарыі — ты мусіш добра зарабляць, — не стрымаўся я.

— На аперацыях — не так добра, раблю амаль задарма, а куды больш зарабляю на пірсінгу. Вось за пірсінг, сапраўды магу зарабіць на добры матацыкл і на падарожжы, —прызнаўся хірург.

Мы абмяняліся адрасамі, і вясёлыя швейцарцы пайшлі на мора купацца. На Каляды я атрымаў ад Штэфана і Юзэфа віншавальную паштоўку. Было прыемна і нечакана. Гэта было звычайнае гатэльна курортнае знаёмства.

Я згадаў Штэфана сёння, калі пачуў іншую мінскую гісторыю.

Знаёмы скардзіцца, што сына паклалі ў лякарню, прызыўная камісія накіравала на абследаванне ў Навінкі, рэспубліканскаю псіхіятрычную клініку.

— Толькі таму, што ў сына пірсінг і тату. —расказваў мужчына.

— У нас за пірсінг і тату ваенкаматы адразу накіроўвае ў «дурку», і там бяда, калі трапіў у лапы нашай псіхіятрыі, то пішу прапала. У сына ў тумбачцы знайшлі пакет кефіру, я прывёз, ня ведаў, што забаронена. За кефір хлопца пакаралі, забаранілі выходзіць з аддзялення. Сын пачаў спрачацца, так спачатку нечым укалолі, а цяпер ставяць дыягназ — псіхічна хворы. Вось так — быў чалавек здаровы і вясёлы, а праз завушніцу, і пакет кефіру — вар’ят. І яшчэ робяць выгляд, што добрую справу робяць, ад войска адмазваюць.

Я ня ведаў, што параіць няшчаснаму чалавеку,— дактары назад ня ходзяць.

Я патэлефанаваў знаёмаму доктару і спытаў, ці так на самой справе, за завушніцу і тату ваенкамат накіроўвае ў «дурку»?

— Так, абавязкова, мы называем гэта —«па знешніх прыкметах».

Вось такія іншародныя прыкметы ўвайшлі ў нашу псіхіятрыю. Тату, пірсінг плюс кефір і… бывай войска! Як лёгка цяпер «касіць»!

Міраслаў Адамчык, andrej-voronin.livejournal.com

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю12

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць