Здарэнні1515

Сямікласнік з Астраўца выратаваў вучня малодшых класаў, які праваліўся пад лёд

Адна з пятніц студзеня ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) ледзь не стала фатальнай для вучня малодшых класаў — з палонкі хлопчыку дапамог выбрацца сямікласнік Януш Чубек.

Зіма ўзяла перадышку — на змену маразам і снегу прыйшла адліга. Асмялелыя рыбакі, дзеці і дарослыя, якія прывыклі скарачаць шлях цераз замерзлае вадасховішча, павінны тэрмінова памяняць маршрут і звычкі, каб не стаць ахвярамі падманлівага лёду.

Пасля школьных заняткаў трое смельчакоў вырашылі прагуляцца па замёрзлым вадасховішчы, праход па якім здаваўся бяспечным. Гуляючы пад дамбай вадасховішча і скачучы па лёдзе, адзін з дзяцей праваліўся пад ваду.

Невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б у гэты час міма не праходзіў вучань 7 «А» класа сярэдняй школы №1 Астраўца Януш Чубек.

Хлопец не разгубіўся і кінуўся на дапамогу: хлопцы ўтварылі ланцужок і, утрымліваючы адзін аднаго за ногі, выцягнулі хлопчыка.

Распытаўшы пацярпелага аб самаадчуванні, сямікласнік параіў яму хутчэй адправіцца дадому, пераапрануцца і выпіць цёплага чаю.

— Януш не хацеў выдаваць інфармацыю аб сваім гераічным учынку, — дзеліцца уражаннем старшыня раённай арганізацыі Таварыства ратавання на водах Аксана Кардаш. — А ён жа выратаваў чалавеку жыццё! Хочацца яшчэ раз выказаць яму велізарную падзяку, а таксама бацькам і педагогам школы, якія выхоўваюць годных людзей, неабыякавых да чужой бяды.

Юны ратавальнік сапраўды апынуўся сціплым і пра свой учынак распавядаў неахвотна.

— Я проста ішоў дадому і ўбачыў, што здарылася бяда, — успамінае падзеі таго дня Януш. — З дарослых нікога паблізу не аказалася, і я зрабіў тое, чаму нас вучылі ў школе, — аказаў дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду. Ды і хіба можна было паступіць па-іншаму? Па-мойму, кожны зрабіў бы таго ж, таму няма тут нічога гераічнага.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць