Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнены па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, павышана да Br295 тыс рублёў (з 1 сакавіка 2015 года складала 292 тыс.).
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 лютага 2016 года №146, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Дакументам з 1 студзеня 2016 года ўстаноўлена тарыфная стаўка першага разраду ў памеры Br295 тыс. Пастановай таксама прадугледжана, што з 1 лютага 2016 года будуць дзейнічаць штомесячныя дыферэнцыраваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый, якія тарыфікуюцца 1—17 разрадамі, у памерах 86—75 тыс. рублёў.
***
Тарыфная стаўка першага разраду гэта нарматыў, ад якога залежыць аплата працы бюджэтнікаў. Тарыфную стаўку памнажаюць на спецыяльны каэфіцыент (ён свой у кожнага работніка) і атрымліваюць выніковы аклад. Ад яго ў сваю чаргу, залежаць прэміі і іншыя выплаты.
Варта сказаць, што выпадкі, калі стаўка змянялася не значна, ужо былі. Напрыклад, у красавіку 2014 года «прыбаўка» склала 2 тысячы рублёў.
Каментары