Улада33

У Палац Незалежнасці прыехалі члены беларускага ўрада і Мядзведзеў, чакаюць Лукашэнку і Пуціна

У Палацы Незалежнасці сёння пройдзе пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Перад самім пасяджэннем павінна адбыцца сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі.

У Палацы Незалежнасці з 12.00 знаходзяцца беларускія і расійскія журналісты — усяго каля 160 чалавек. Прыбылі члены беларускага ўрада: яны размаўляюць паміж сабой у асноўным холе. Сярод прысутных першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, міністр замежных спраў Уладзімір Макей, энергетыкі Уладзімір Патупчык, абароны Андрэй Раўкоў, культуры Барыс Святлоў, міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц і міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

Каля 14.20 прыехаў кіраўнік урада РФ Дзмітрый Мядзведзеў: зайшоў у палац, вельмі хутка, не спыняючыся, прайшоў па холе і падняўся наверх, у залу пасяджэнняў. Па дадзеных расійскіх журналістаў, урадавая дэлегацыя РФ ужо знаходзіцца ў Мінску.

Міхаіл Мясніковіч хадзіў па холе ў добрым настроі: «Ну чаму вы адразу кажаце пра доўг? Жыць трэба на свае, грошы ў нас ёсць, — разважае ён. — Вядома, крэдыт нам патрэбен, але не для праядання, а пад добрыя праекты ».

Каля 14.30 Сяргей Лаўроў, Уладзімір Макей і Васіль Мацюшэўскі зайшлі ў чайны пакой і зачынілі за сабой дзверы. Крыху пазней да іх далучыўся дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота.

Бліжэй да 15.00 у Палац Незалежнасці увайшоў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пакуль няма. Планавалася, што сустрэча двух прэзідэнтаў пачнецца ў 14.00.

У сувязі з візітам расійскай дэлегацыі на некаторых дарогах Мінска і Мінскай вобласці ўводзяцца абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту. Гаворка ідэі аб М2 і Р80 Слабада — Паперня, акрамя таго заторавыя сітуацыі магчымыя і ў Мінску: для праезду картэжа будуць паэтапна перакрывацца цэнтральныя вуліцы горада, асабліва складаная сітуацыя прагназуецца на прылеглых да праспектах Незалежнасці, Пераможцаў і Арлоўскай вуліцах, а таксама МКАД.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося19

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

Вынеслі прысуд гродзенскаму блогеру, якога вінавацілі ў махінацыях са зборам на Ваню Сцяцэнку2

«Ніхто не вярнуўся». Як вырашылі пытанне з работнікамі з Узбекістана, незадаволенымі ўмовамі ў Беларусі13

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Google Play выдаліў «ВКонтакте» і месенджар Max

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося19

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць