Улада11

Дзівосы ў Пінску

Паездка Мілінкевіча ў Пінск прайшла па сцэнары, па якім хоць цяпер здымай камэдыю абсурду. Сьпярша на месцы заплянаванай сустрэчы зладзілі міліцэйскі парад, потым у палітыка шпурнулі яйкам, а міліцыя замест каб затрымаць хулігана, павезла ў пастарунак праваабаронцу, затым Мілінкевічу выдалі эскорт да мяжы Пінскага раёну, але нейкі зух пракалоў палітыку тры колы ў машыне.

Да прыезду Аляксандра Мілінкевіча ў Пінск міліцыянты і спэцназаўцы зь Берасьця арганізавалі парад ля помніку Леніну, дзе мелася адбыцца сустрэча з палітыкам. Перад самой сустрэчай парад скончыўся і Аляксандр Мілінкевіч змог паразмаўляць з людзьмі.

Каля ста чалавек прысутнічала на сустрэчы ў Пінску.

«Пытаньні былі такія, як і ў многіх іншых рэгіёнах: пра льготы, ахову здароўя, пра незадаволенасьць мясцовай ўладай, карупцыю і многія іншыя,» — расказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Напрыканцы сустрэчы невядомы малады чалавек кінуў яйка ў Аляксандра Мілінкевіча. АМАПаўцы і міліцыянты, якіх было многа вакол, кінуліся яго даганяць, аднак не дагналі. Замест яго затрымалі праваабаронцу, прыхільніка Руху «За Свабоду» Андрэя Сушко. Яго адвезлі ў Пінскі РАУС для высвятленьня абставінаў. Туды ж пасля сустрэчы накіраваўся лідэр Руху «За Свабоду».

Пасьля праведзенай тлумачальнай размовы іх адпусцілі й выдзелілі эскорт у выглядзе міліцыянта, які будзе суправаджаць Аляксандра Мілінкевіча да таго часу, пакуль ён ня выедзе за межы Пінскага раёну. Аднак ахова была выдадзена запозна, таму што пакуль актывісты Руху чакалі Аляксандра Мілінкевіча каля РАУС, незнаёмы чалавек прабіў у яго машыне тры колы.

Паводле milinkevich.org

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося33

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

На дарогах Мінска заўважылі суперкар «з Hot Wheels». Такіх машын у свеце менш за тысячу7

Беларусы цяпер могуць ездзіць на Балі без візаў7

У Рагачове адкрылі новы вайсковы помнік з ужо пашкоджаным пастаментам3

Азаронак расказаў, як павінен быў ехаць у адной машыне з Дар'яй Дугінай, але не зраслося23

Чалы ўжо не бачыць Крутога пераемнікам Лукашэнкі. А каго называе?18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося33

«Або мы цябе згвалцім, або ты паголіш бараду разам з галавой». Лахвіч расказаў, што з ім адбылося

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць