Здарэнні

Міліцыя затрымала эксгібіцыяніста, які напалохаў 8-гадовую дзяўчынку

Супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС Гомеля затрымалі 43-гадовага эксгібіцыяніста, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Упершыню жыхаркі мікрараёна «Гомсельмаш» абласнога цэнтра звярнуліся ў міліцыю з скаргамі на хулігана 4 сакавіка. З іх слоў стала вядома, што падазроны мужчына рэгулярна наведваўся ў прыватны сектар, чакаў адзінокіх дзяўчат і дэманстраваў ім свае геніталіі. Яны таксама паведамілі, што адной з ахвяраў стала 8-гадовае дзіця. «Неяк вярталася з крамы і заўважыла маленькую дзяўчынку, якая плакала. Аказалася, што школьніца спалохалася мужчыну з расшпіленай шырынкай. Стала распытваць суседзяў па вуліцы і высветліла, што яго бачылі і іншыя», — распавяла адна з жанчын.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Чыгуначнага РАУС неадкладна прыступілі да пошукаў хулігана. 21 сакавіка незнаёмец зноў з'явіўся ў прыватным сектары мікрараёна. Заўважыўшы яго, жанчына адразу ж выклікала міліцыянтаў, якія аператыўна затрымалі хулігана. Ім аказаўся 43-гадовы жыхар Гомеля, раней судзімы за крадзеж і разбой.

У дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 (хуліганства) КК. За наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, мужчыне пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць