У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы 24 сакавіка своеасаблівы «аншлаг»: разглядаецца 17 адміністрацыйных спраў, заведзеных на удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, што праходзіў 28 лютага ў Мінску, і за ранейшыя акцыі пратэсту, паведамляе spring96.org.
Так, на 10,5 млн рублёў (50 базавых) аштрафаваныя Мікалай Статкевіч (суддзя — Вікторыя Шабуня), Вольга Мікалайчык (суддзя Эльміра Мацкевіч), Максім Вінярскі (суддзя Валерый Есьман).
Леанід Кулакоў (эпізоды 28 лютага, 7 і 9 сакавіка) і Анатоль Лябедзька таксама аштрафаваныя на 10,5 млн. Іх судзіў Міхаіл Хома.
Мікалай Аўтуховіч і Мікалай Казлоў аштрафаваныя на 4,2 млн рублёў (20 базавых) — суддзя Марына Казлова.
Аляксандр Абрамовіч аштрафаваны на 2,1 млн рублёў
Вячаслаў Сіўчык на суд не з'явіўся, суд перанесены на 1 красавіка.
Spring96 паведамляе, што Леанід Кулакоў паведаміў суддзі, што не мае грошай для аплаты штрафу, прасіў пакараць яго арыштам, але суддзя сказаў, што той не зрабіў нічога супрацьзаконнага, каб яго саджаць.
— Дык за што штраф?
— За ўдзел ў мірнай акцыі.
Каментары