Мірная сустрэча павінна пачацца ў 17.30.
Як паведаміла ўдзельніца ініцыятыўнай групы Натальля Мацэпон, гэта сапраўды мусіць быць мірная сустрэча аднадумцаў. Сёньняшняя сустрэча пройдзе пад дэвізам «Хочам быць пачутымі прэзыдэнтам нашай краіны!» Пагатоў днямі Савет міністраў плянуе паўторна разглядзець справу наконт Дружнага.
Нагадаем: яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка 2007 па Дружнаму і ТЭЦ‑5 зьявілася інфармацыя, што расейская кампанія «Август» мае ў Беларусі філіял і збіраецца будаваць завод па вытворчасці пестыцыдаў у нашай краіне. Асновай стаў артыкул у газеце «Пухавіцкія навіны» «Заводу быць!»… у г.п Дружны. З чаго усё і завярцелася.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары