Свет

Фейгін: Казаць пра абмен Саўчанка рана

Марк Фейгін, адвакат ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка назваў заўчаснымі паведамленьні ў СМІ пра дасягненьне дамоўленасьці абмяняць яго падабаронную.

У камэнтары для Радыё Свабода ён адзначыў, што перамовы па гэтым пытаньні «сапраўды ішлі», аднак верагоднасьць таго, што Саўчанка вернецца на радзіму ў бліжэйшыя дні, вельмі малая.

«Праблема ня ў кіеўскіх уладах і не ў міжнароднай супольнасьці, праблема — у Крамлі», — заявіў Фейгін. Ён дадаў, што пытаньне аб абмене ўкраінскай лётчыцы ня можа быць вырашана толькі палітычным шляхам, паколькі для выдачы Саўчанкі патрэбныя пэўныя юрыдычныя абгрунтаваніні: падпісанае прэзыдэнтам Расіі Ўладзімірам Пуціным памілаваньне альбо выкананьне дамоўленасьцей, прадугледжаных канвэнцыяй Рады Эўропы аб выдачы асуджаных.

Раней у панядзелак сястра Надзеі Саўчанкі Вера заявіла, што перамовы аб абмене ўкраінскай вайскоўкі сарваныя. «Парашэнка, Пуцін, вярніце Надзею», — напісала яна на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Вера Саўчанка таксама паведаміла, што яе сястры можа спатрэбіцца шпіталізацыя з-за наступстваў галадоўкі, якую яна трымае з 6 красавіка.

Адвакат Мікалай Полазаў пры гэтым паведаміў у «Фэйсбуку», што сама Саўчанка адмовілася ад шпіталізацыі і спыненьня сухой галадоўкі. Лекары заявілі, што з-за гэтага ў крыві ўкраінскай вайскоўкі вялікая верагоднасьць ўтварэньня тромба і яе раптоўнай сьмерці. «Надзея вельмі чакае допуску да яе незалежнай камісіі лекараў. Украінскіх або нямецкіх мэдыкаў. Але пакуль ніякай пазытыўнай інфармацыі аб іх допуску на сёньняшні дзень ня маецца..», — дадаў Полазаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць