Спорт11

Кіраўніцтва ФК «Дняпро» абвінавацілі ў незаконным атрыманні 2,5 млрд. рублёў дзяржпадтрымкі

Генеральны дырэктар і галоўны трэнер магілёўскага футбольнага клуба «Дняпро» звольненыя па абвінавачанні ў фінансавых парушэннях.

Як паведамілі БелаПАН ва УДФР па Магілёўскай вобласці, у ходзе праверкі дзейнасці клуба за 2014—2015 гады, праведзенай фінансавай міліцыяй і Камітэтам дзяржкантролю, былі выяўлены шматлікія парушэнні, у тым ліку пры атрыманні сродкаў, выдзеленых па ўказе прэзідэнта ад 15 красавіка 2013 года № 191 «Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту».

Як сцвярджаюць праваахоўнікі, клубам у 2014 годзе з магілёўскага гарадскога бюджэту былі незаконнага атрыманы 2,5 млрд. рублёў. Паведамляецца, што ЗАТ «Футбольны клуб «Дняпро» атрымала грошы, падаўшы ў гарвыканкам недакладныя звесткі аб адсутнасці запазычанасці па плацяжах у фонд сацыяльнай абароны і не ўказаўшы пра пратэрмінаваны доўг па крэдыце банка.

Акрамя таго, клуб абавязаны быў не менш за 25% сродкаў, атрыманых ад спонсараў, накіроўваць на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту і інфраструктуры футбола. Аднак, як паказала праверка, гэта абавязацельства выконвалася толькі на паперы.

Асноўнымі крыніцамі даходаў клуба, паводле дадзеных кантралюючых органаў, з'яўляліся сродкі гарадскога бюджэту (30% ад усіх паступленняў) і бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі (35%). Разам з тым галоўны артыкул выдаткаў у клубе складала зарплата трэнерам і спартсменам (больш за 60% ад усіх выдаткаў).

Таксама ў клубе выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне нерухомай маёмасці і зямельных участкаў. Амаль усе наяўныя ў клуба аб'екты былі бязвыплатна перададзены дзяржавай яму ва ўласнасць для ўмацавання матэрыяльнай базы. Пры гэтым клуб не ўкладваў інвестыцый у іх мадэрнізацыю і рэканструкцыю за ўвесь час выкарыстання.

Так, клубу ва ўласнасць былі перададзены былыя санаторый-прафілакторый «Бурштын» і піянерскі лагер каля вёскі Чаромушкі Магілёўскага раёна. Сёння большая частка будынкаў не выкарыстоўваецца, прыходзіць у заняпад і руйнуецца, заявілі ў фінансавай міліцыі. 

Па выніках праверкі клуба яму была адменена дзяржпадтрымка ў памеры 2,5 млрд. рублёў, даналічаны падатак на дададзены кошт у суме 352 млн. рублёў, пяць работнікаў і юрыдычная асоба аштрафаваныя на агульную суму 2,6 млрд. рублёў.

Па фактах нявыплаты падатку распачата справа па ч. 1 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска8

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

КДК атрымае права прыпыняць працу крам за завышэнне цэн і забараняць ліквідацыю бізнэсу2

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць