Грамадства1212

Гербу Магілёва вярнулі Пагоню ФОТАФАКТ

Старадаўні беларускі сымбаль уштукавалі ў сьвятлодыёдныя гербы гораду, якія начэпліваюць як упрыгожваньні на слупах ліній электраперадач, што на ўезьдзе ў абласны цэнтар зь менскага кірунку.

Раней у прадпрыемстве «Магілёўсьвятло» заяўлялі, што Пагоню ў гарадзкі герб уштукаваць тэхнічна немагчыма.

Неўзабаве пасьля публікацыяў у незалежных мэдыях пра тое, што герб Магілёва без Пагоні парушае ня толькі афіцыйнае апісаньне гарадзкога сымбалю, але і ўказ Аляксандра Лукашэнкі, якім кіраўнік дзяржавы зацьвердзіў гэтае апісаньне, Пагоню вярнулі магілёўскаму гербу.

У старым варыянце ўпрыгожваньня замест Пагоні была адтуліна.

Цяперашні герб гораду гістарычны. У 1661 годзе Магілёву яго надаў кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі Ян Казімір Ваза. Тады гораду вярнулі Магдэбурскае права, якога пазбавілі ў 1654 годзе, калі гараджане ўпусьцілі ў горад маскоўцаў, якія прыйшлі вайной на беларускія землі. 1 лютага 1661 году магілёўцы паўсталі і перабілі маскоўскі гарнізон. Гораду вярнулі магдэбурскае права і надалі новы герб з Пагоняю.

Каментары12

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць