Грамадства

«Ъ»: «Turkcell» атрымаў «дабро» на пакупку БеСТ

Паводле расейскага выданьня, беларускі ўрад адобрыў набыцьцё турэцкай кампаніяй 80% акцый дзяржаўнага сотавага апэратара БеСТ. Сума ўгоды ацэньваецца ў $100 млн.

Паводле расейскага выданьня, беларускі ўрад адобрыў набыцьцё турэцкай кампаніяй 80% акцый дзяржаўнага сотавага апэратара БеСТ. Сума ўгоды ацэньваецца ў $100 млн.

Пра ўгоду «Ъ» паведаміў са спасылкай на агенцтва «Прайм‑ТАСС».

Тое ў сваю чаргу спасылаецца на крыніцу, блізкую да беларускага ўраду. Паводле гэтай крыніцы, падпісаньне дамовы аб продажы 80% акцый БеСТ адбудзецца да канца году. Сума ўгоды афіцыйна не агучваецца.

Аднак, паводле аналітыка iKS‑Consulting Максіма Саваціна, рыначная цана аднаго абанэнта ў краінах СНД складае $400‑500. Таму, з улікам колькасьці абанэнтаў дзяржаўнага апэратара (каля180 тыс.), кошт БеСТу не павінен перавышаць $100 млн. Нагадаем, што год таму Аляксандар Лукашэнка паведаміў пра прапановы па набыцьці БеСТ за $500 млн. Што праўда, патэнцыйныя пакупнікі не былі названыя.

Па інфармацыі «Коммерсанта», на кантрольны пакет акцый беларускага апэратара прэтэндаваў расейскі «Вымпелком». Гэтая кампанія прэтэндавала таксама на набыцьцё «Velcom». Пасьля прыходу ў Беларусь турэцкага «Turkcell», беларускія пляны «Вымпелкому» робяцца мала выканальнымі, мяркуе М.Савацін. І ўсё ж расейцы павялічаць сваю прысутнасьць на рынку мабільнай сувязі Беларусі: расейскай кампаніі Altimo, якая зьяўляецца адным з акцыянэраў “Вымпелкома”, належыць 27,02% акцый “Turkcell”.

Варта адзначыць, што на мінулым тыдні Мінсувязі паведаміла пра самастойныя пляны БеСТу.

Міністар сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей у прыватнасьці адзначыў:

«На сёньня «БеСТ» выконвае сваю інвэстыцыйную праграму і да чэрвеня 2008 г. павінен мець 1.130 базавых станцый ва ўласнай сетцы. Пад дадзены аб’ём староньні інвэстар апэратару сотавай сувязі не патрэбны».

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе8

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць