Культура

Пакажыся, Дзед Мароз!

У Рэдакцыю зьвярнуліся бацькі, папрасілі вершыкаў, якія можна было б зь дзецьмі развучыць да Каляднага ранішніку. З прыемнасьцю друкуем.

НОС ДЗЕДА МАРОЗА

На дварэ марозны ранак.

Хлопчык выскачыў на ганак:

— Пакажыся, Дзед Мароз,

Дай зірнуць мне на твой нос.

Ці ён сіні, ці зялёны,

Ці ён чорны, ці чырвоны?

Я цябе намаляваў,

Толькі нос не фарбаваў.

Двор Якубка абабег.

«Дзе ж той Дзед?» —

Навокал сьнег.

«Дзе Мароз той?» —

Невядома.

Зьмерз Якуб, пабег дадому.

Глянуў хлопчык у люстэрка:

— Дзе аловак, дзе паперка!

Зараз, зараз, Дзед Мароз,

Пафарбую я твой нос.

ЗІМА

Сёньня першы дзень зімы.

І сьняжынкі ловім мы.

А сьняжынкі — жартаўніцы:

На руках адна вадзіца.

ПЕРАД НОВЫМ ГОДАМ

Лыжы мчацца.

Што за крос?

Гэта едзе Дзед Мароз.

Дзед ляціць, як чэмпіён,

Бо сьпяшае ў краму ён.

Купіць футра там другое:

Закароткае старое.

Шапку, шалік, рукавіцы

Абнавіў Дзед у хімчыстцы.

Барада ў яго да пят —

Так ня пойдзеш у дзетсад.

У цырульню едзе Дзед —

Падстрыгуць яго як сьлед.

Дзыннн! — будзільніка сыгналы.

Едзе Новы год з вакзалу.

Дзед Мароз надзеў абновы —

Новы год страчаць гатовы.

І на ранішнік якраз

Прыйдзе Дзед Мароз да нас.

Каментары

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі50

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць