Улада11

Анжаліку Борыс зноў знайшлі за што судзіць

Старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі пагражае адміністрацыйнае спагнаньне за арганізацыю ў Горадні канцэрту польскага гурта «Lombard». Галоўным арганізатарам імпрэзы зьяўлялася Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні, Саюз палякаў на Беларусі выступіў у якасьці аднаго з суарганізатараў.

Старшыні Саюзу палякаў на Беларусі Анжаліцы Борыс пагражае адміністрацыйнае спагнаньне за арганізацыю ў Горадні канцэрту польскага гурту «Lombard». Выступ вядомай польскай каманды быў прымеркаваны да 20‑годзьдзя з дня заснаваньня Саюзу палякаў.

Галоўным арганізатарам імпрэзы зьяўлялася Генэральнае консульства Польшчы ў Горадні, Саюз палякаў на Беларусі выступіў у якасьці аднаго з суарганізатараў.

Роўна тыдзень спатрэбілася гарадзенскай міліцыі, каб прыйсьці да высновы, што мерапрыемства было несанкцыянаванае. Хаця падчас самога канцэрту міліцыянты не прад’яўлялі прэтэнзіяй ані да Анжалікі Борыс, ані да музыкаў, а нават самі зь цікавасьцю слухалі выступленьне гурту «Lombard».

Распавядае Інэса Тодрык, актывістка Саюзу палякаў з Горадні:

«На працягу месяца ўлады адмаўляліся даць памяшканьне для арганізацыі канцэрту. У такім вялікім горадзе, як Гародня, не знайшлося месца, каб зладзіць выступ. Нават польскае консульства спрабавала, але беспасьпяхова. Таму выступ адбыўся на тэрыторыі прыватнай фірмы, каля консульства. На канцэрце былі і міліцыянты, і КДБэшнікі, ніхто ня ўмешваўся, імпрэза адбылася без праблемаў. А цяпер высьвятляецца, што старшыня Саюзу палякаў будзе адказваць за арганізацыю мерапрыемства. Спадзяемся, што гэта будзе штраф, а ня арышт».

Супраць Анжалікі Борыс быў складзены пратакол паводле артыкулу «арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства», за што Адміністрацыйны кодэкс Беларусі прадугледжвае штраф альбо пазбаўленьне волі да 15 сутак. Дакладная дата суду над Анжалікай Борыс пакуль не вядомая.

Паводле: Дзьмітры Гурневіч, Польскае радыё для замежжа

Каментары1

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць