Кіно33

Камедыю Курэйчыка «ГараШ» пакажуць у інтэрнэце

Прэм'ера фільма «ГараШ», знятага летась камандай незалежных беларускіх кінематаграфістаў, 3 чэрвеня адбудзецца на партале tut.by, паведаміў рэжысёр і сцэнарыст фільма Андрэй Курэйчык 31 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Партнёрам інтэрнэт-пракату «ГараШа» стаў аператар «МТС».

Курэйчык адзначыў, што «ГараШ» з лютага 2016 года, калі быў дадзены старт афіцыйнаму пракату фільма ў беларускіх кінатэатрах, сабраў крыху больш за 300 млн рублёў, што складае сем бюджэтаў карціны.

«Мы як стваральнікі атрымалі крыху менш за палову гэтых грошай і раздалі іх ўсёй здымачнай камандзе, таму што многія над фільмам працавалі на голым энтузіязме», — сказаў рэжысёр. Ён нагадаў, што фільм быў з поспехам паказаны на кінафестывалі «Лістапад» у 2015 годзе — ахвотных яго паглядзець было так шмат, што арганізатарам давялося правесці дадатковыя сеансы.

Трагікамедыю паглядзелі прыкладна 10 тысяч чалавек па ўсёй краіне. Курэйчык звярнуў увагу на тое, што гучна рэкламаваную дзяржаўную карціну «Мы, браты», прэзентаваную ў Расіі, паглядзелі толькі 6 тысяч.

Паводле слоў Курэйчыка, сістэма кінапракату ў Беларусі — гэта «поўны хаос». Як адзначыў прадзюсар і кампазітар фільма Дзмітрый Фрыга, гадзіны перамоў і падпісанне дзясяткаў дагавораў прывялі да таго, што аўтары «ГараШа» атрымалі толькі паўкраіны. Ім не ўдалося паказаць карціну ў магілёўскім і гомельскім кінапракатах. У Мінску паказы прайшлі ў кінатэатрах «Масква», «Перамога», «Сільверскрын» і ў «Арт-кінатэатры». Прычым, адзначыў Курэйчык, калі на першых паказах гледачоў было мала, то пасля таго, як пайшлі першыя водгукі па «сарафанным радыё», залы стабільна былі запоўненыя на 70-80%.

«Нягледзячы на тое што ў нас не было грошай на добры прамоўшн і ў гэты ж час у пракат выйшаў амерыканскі блакбастар са 150-мільённым бюджэтам» Дэдпул «, мы абагналі ў пракаце расійскія фільмы «Стаўка на каханне» з Аляксандрам Рэвам і «У актыўным пошуку», амерыканскі «Блакітны бераг» з Анджалінай Джалі і Брэдам Пітам», — падкрэсліў Фрыга.

Адказваючы на пытанне аб выхадзе фільма на замежныя рынкі, Курэйчык паведаміў: «Мы будзем прапаноўваць фільм» ГараШ «як франшызу на серыял, пілот, паводле прыкладу «Рэальных пацаноў» расійскага тэлеканала ТНТ. У кінатэатральны пракат яго без грошай засунуць немагчыма, ды ён і па фармаце не падыходзіць — вузкі, лакальны гумар не разумеюць людзі, якія не ведаюць, што такое Шабаны».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны13

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Па Глыбокім гуляла медзведзяня3

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны13

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць