Здарэнні44

У Пінску муж напаў з нажом на цяжарную жонку. Тая страціла дзіця, але «прэтэнзій не мае»

У Пінску 23-гадовы мужчына абвінавачваецца ў замаху на забойства жонкі, якая знаходзілася на сёмым месяцы цяжарнасці.

Канфлікт паміж мужам і жонкай разгарэўся 5 сакавіка ў кватэры іх агульных знаёмых. Падчас сваркі мужчына схапіў нож і стаў ім наносіць удары жонцы ў вобласць спіны. Абодва на той момант знаходзіліся ў стане ап'янення. Дзве жанчыны, якія сталі відавочцамі здарэння, сталі адцягваць мужчыну і паклікалі на дапамогу астатніх гасцей.

Пацярпелая не хацела, каб па яе прыязджала хуткая дапамога, і запатрабавала адмяніць выклік, зроблены сведкамі. Калі навакольныя заўважылі рэзкае пагаршэнне яе стану, то адвезлі яе на таксі ў бальніцу. Нанесеныя пацярпелай цялесныя пашкоджанні прывялі да перарывання цяжарнасці і ўнутрычэраўнай гібелі плода.

Агулам эксперты налічылі ў пацярпелай 5 нажавых раненняў. 25-гадовая жанчына пазней паведаміла, што прэтэнзій да мужа не мае, і патрабавала не прыцягваць яго да крымінальнай адказнасці. Сам мужчына падчас следства не патлумачыў матываў свайго ўчынку.

Абласное ўпраўленне Следчага камітэта завяршыла расследаванне крымінальнай справы: 23-гадовы пінчук абвінавачваецца ў замаху на забойства заведама цяжарнай жанчыны. Справа перададзеная ў суд.

«Абвінавачаны раней 9 разоў асуджаны за здзяйсненне карыслівых злачынстваў. У шлюбе з пацярпелай знаходзіцца з 2013 года, пара мае агульнага сына, 2015 года нараджэння. Таксама ў жанчыны ёсць яшчэ адно дзіця, 2006 года нараджэння», — паведамілі ў абласным упраўленні Следчага камітэта.

Каментары4

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў43

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна11

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць