Улада33

Мірон напісаў дыктоўку і вывесіў сьцяг

Мірон вывесіў бел‑чырвона‑белы сьцяг да ўгодкаў рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году на самым высокім будынку ў цэнтры Віцебску.

Мірон вывесіў бел‑чырвона‑белы сьцяг да ўгодкаў рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году.

Сьцяг зьявіўся а 10‑й раніцы на даху 16‑павярховага жылога дому ў Віцебску, на скрыжаваньні Маскоўскага праспэкту, праспэкту Чарняхоўскага і вуліцы Леніна.

Мясцовы апазыцыянэр Барыс Хамайда нагадаў, што якраз 13 гадоў таму адбылася самая першая акцыя легендарнага Мірона: ён узьняў бел‑чырвона‑белы сьцяг на коміне кацельнай у райцэнтры Лёзна на знак пратэсту супраць афіцыйных вынікаў рэфэрэндуму 1995 году, пасьля якога дзяржаўным сьцягам Рэспублікі Беларусь стаўся сучасны чырвона‑зялёны сымбаль, а бел‑чырвона‑белы сьцяг быў абвешчаны «незарэгістраванай сымболікай».

Паводле спадара Хамайды, сёньня Мірон ізноў нагадаў пра колішнія падзеі, прымацаваўшы да сьцяга цыдулку наступнага зьместу:

«Беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць вечна, як і нацыянальныя сымбалі — бел‑чырвона‑белы сьцяг і герб «Пагоня». Жыве Беларусь! Мірон».

Барыс Хамайда паведаміў Радыё Свабода, што з вартых даверу крыніц яму стала вядома яшчэ пра адну сёньняшнюю акцыю няўлоўнага Мірона: непасрэдна перад тым, як вывесіць сьцяг, ён проста на даху напісаў Агульнанацыянальную дыктоўку паводле тэксту Францішка Багушэвіча, запісанага на магнітафон. Віцебскі апазыцыянэр кажа, што гэты ўчынак зьдзейсьнены як напамін пра яшчэ адно наступства памянёнага рэфэрэндуму — пра тое, што пасьля яго расейская мова была зацьверджана ў якасьці другой дзяржаўнай мовы, а фактычна стала адзіна прынятай мовай у афіцыйнай сфэры грамадзкага жыцьця.

Сьцяг на 16‑павярховым будынку амаль у самым цэнтры гораду ўбачыла вялікая колькасьць віцебскіх мінакоў: да паўдня ён так і лунаў над Віцебскам, магчыма, проста не заўважаны супрацоўнікамі міліцыі.

Радыё Свабода

Каментары3

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўвядуць ордэн «Бацькоўская доблесць»5

Прарасійскі блогер заявіў, што ўкраінскія дроны ляцяць у Расію праз Беларусь16

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз9

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі7

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць