Улада88

Адновяць капліцу Ажэшкаў

Аблвыканкамам прафінансаваны на гэты год выраб праектна‑каштарыснай дакумэнтацыі. Сродкі на рэканструкцыю чакаюцца ў наступных гадах. Ёсьць задумка стварыць у будынку музэй шляхецкіх родаў Палесься.

Закозельскімі землямі ў другой палове ХІХ стагодзьдзя валодалі Юзэф, Нікадзім, іншыя прадстаўнікі роду Ажэшкаў. Памесьце ўключала ў сябе шэсьць фальваркаў — Валавель, Белін, Дзятлавічы, Вавулічы, Карлавічы і Дошнік.

Закозель

быў галоўнай рэзыдэнцыяй. Выгляд сядзібнага дома дайшоў да нас найбольш дакладна ў выглядзе акварэлі Напалеона Орды. Шмат разоў рэканструяваны, перароблены, удасканалены новымі гаспадарамі, дом быў спалены ў 1939 годзе. Да нашых дзён захаваліся будынак бровара, некалькі гаспадарчых памяшканьняў ды сьцены капліцы‑пахавальні роду Ажэшкаў — галоўнай славутасьці гэтых мясьцін.

Сядзіба адрозьнівалася арыгінальнымі паркамі, алеямі, незвычайнай воднай сыстэмай. Галоўную ліпавую алею, якая вяла да сядзібнага дома, а цяпер стала вясковай вуліцай, акалялі з двух бакоў каналы шырынёй па чатыры метры. Дрэвы высаджвалі на адлегласьці ў шэсьць мэтраў адно ад аднаго і яны не закрывалі краявід паўнаводных каналаў, уздоўж вонкавых берагоў якіх узвышаліся дубы. З тых волатаў‑дубоў засталося ўсяго некалькі. На тэрыторыі сядзібы было пяць вадаёмаў. У іх упадалі каналы‑зьбіральнікі вады за межамі сядзібы. Вадаёмы злучаліся паміж сабой пратокамі і напаўнялі вадой цэнтральныя каналы, якія зьяўляліся галоўнымі элемэнтамі сядзібнай пляніроўкі.

На сёньня пытаньне пра аднаўленьне капліцы вырашанае. Праведзеныя дасьледчыя работы.

Аляксандр Башкоў, сьпецыяліст «Брэстрэстаўрацыяпраект» і дацэнт Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна расказаў карэспандэнту «Зьвязды», што падчас раскопак яны знайшлі астанкі чатырох чалавек, прадстаўнікоў роду Ажэшкаў. Знойдзена шмат прадметаў побыту, фрагмэнты адзеньня, нават кавалак слуцкага пояса.

Аблвыканкамам прафінансаваны на гэты год выраб праектна‑каштарыснай дакумэнтацыі. Сродкі на рэканструкцыю чакаюцца ў наступных гадах. Патрэбна 600-700 мільёнаў рублёў. Ёсьць задумка стварыць у будынку музэй шляхецкіх родаў Палесься.

Паводле: Сьвятлана Яскевіч, «Звязда»

Фота Зьмітра Маркоўскага, Radzima.org.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць